Здаецца, усё проста — прыйшла вясна, прынесла цяпло. Усё так, ды не так. Яшчэ ў канцы лютага і ў першых чыслах сакавіка ў нашай краіне быў павышаны тэмпературны рэжым. Аднак у атмасферы намеціліся змены. Днямі да паўночных раёнаў Беларусі падышоў халодны атмасферны фронт. Ссоўваючыся на поўдзень, ападкаў ён прынясе няшмат. Але ўслед за ім распаўсюдзіцца халоднае паветра, і тэмпературны фон наблізіцца да кліматычнай нормы, якая характэрная для гэтых дзён сакавіка. А мы прывыклі, што бойкая вясна надыходзіць хутка, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўдзень месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Максімальная тэмпература паветра будзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла. А вось у суботу надвор'е ў краіне абумовіць халодная няўстойлівая паветраная маса, якая перамяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава. Будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень па поўначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 марозу, пры праясненнях — да мінус 11 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
У нядзелю краіна апынецца пад уплывам атмасферных франтоў ад атлантычнага цыклона, які ссоўваецца з боку поўначы Скандынаўскага паўвострава на Валагодскую вобласць Расіі. Беларусь пры гэтым апынецца ў яго ветранай частцы.
У многіх раёнах чакаецца моцны парывісты вецер заходняга напрамку. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень будзе ад мінус 1 градуса да 4 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, 8 сакавіка не чакаецца цёплага надвор'я, але паступова сціхне вецер. Уначы на большай частцы краіны, а ўдзень месцамі пройдзе каротка-
часовы снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 марозу, у паўночных раёнах пры праясненнях будзе падмарожваць да мінус 10—12 градусаў. Удзень будзе ад мінус 6 градусаў па поўначы да 2 цяпла па поўдні краіны.
Сяргей КУРКАЧ
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.