Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за люты знізіліся на 1,2% да $7,1 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 сакавіка 2021 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 114,5 млн. долараў ЗША (у эквіваленце), паведамілі ў Нацыянальным банку.


За люты 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 88,9 млн. долараў ЗША (на 1,2 працэнта) пасля скарачэння ў студзені на 265,0 млн. долараў ЗША (на 3,5 працэнта).

Узровень міжнародных рэзервовых актываў знізіўся па выніках лютага з прычыны планавага пагашэння знешніх і ўнутраных дзяржаўных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 250 млн. долараў ЗША, продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама зніжэння кошту манетарнага золата. Пры гэтым попыт на замежную валюту на ўнутраным рынку быў у асноўным абумоўлены рэалізацыяй мерапрыемстваў па пераводзе крэдытнай запазычанасці асобных прадпрыемстваў з замежнай валюты ў беларускія рублі.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. долараў ЗША.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».