Вы тут

Саўмін зацвердзіў больш за 30 гігіенічных нарматываў


Савет Міністраў зацвердзіў больш за 30 гігіенічных нарматываў, накіраваных на стварэнне ўмоў для санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 25 студзеня 2021 года №37, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Дакументам вызначаны паказчыкі бяспекі пітной вады, ультрагуку, шумавога ўздзеяння, парфюмерна-касметычнай прадукцыі, харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, навучальных выданняў для агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама асобных відаў прадукцыі для дзяцей. Таксама ўстаноўлены дапушчальныя значэнні паказчыкаў камбінаванага ўздзеяння шуму, вібрацыі і нізкачашчынных электрамагнітных палёў на насельніцтва ва ўмовах пражывання, паказчыкі бяспекі для чалавека светлавога асяроддзя памяшканняў вытворчых, грамадскіх і жылых будынкаў.

Дадзеныя нарматывы не прымяняюцца для абавязковага пацвярджэння і ацэнкі адпаведнасці ўключанай у адзіны пералік прадукцыі, у дачыненні да якой у ЕАЭС усталёўваюцца асаблівыя патрабаванні.

Растлумачваць пытанні прымянення зацверджаных гігіенічных нарматываў упаўнаважана Міністэрства аховы здароўя.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».