Вы тут

На вадасховішчы ў Бярэзінскім раёне прарвала шлюз


На вадасховішчы ў Бярэзінскім раёне адбылося разбурэнне элемента шлюза, паведамілі ў зводцы МНС.


4 сакавіка ў 21:09 выратавальнікам паступіла паведамленне пра разбурэнне металічнага элемента ніжняй частцы цэнтральнай секцыі шлюза-рэгулятара Гарэніцкага вадасховішча ДУП «Бярэзінскае ПМС» у вёсцы Гарэнічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Пагрозы затаплення населеных пунктаў і сельгасугоддзяў не было.

У выніку зніжэння ўзроўню вады ў вадасховішчы была прыпыненая выпрацоўка электрычнай энергіі Гарэніцкай ГЭС ДУ «Аб’яднанне Мінскмеліяводгас».

Работнікі прадпрыемства апусцілі верхні элемент цэнтральнай секцыі шлюза-рэгулятара на месца разбуранага. У 23:00 парыў секцыі ліквідаваны.

Прычына разбурэння элемента ўстанаўліваецца.

Прэв’ю: Google Maps.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.