Вы тут

Перакрыты канал пастаўкі беларусак для прастытуцыі


Перакрыты канал пастаўкі беларусак для прастытуцыі. Такую інфармацыю размясціла ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.


Праваахоўнікі выйшлі на 22-гадовага мінчаніна, які вербаваў дзяўчат для занятку прастытуцыяй за мяжой.

«Малады чалавек знаёміўся з жанчынамі на сайтах інтым-знаёмстваў і прапаноўваў ім паехаць на заробкі ў Маскву. Атрымаўшы згоду, затрыманы адпраўляў заказчыкам фота і дадзеныя кліентак, а затым арганізоўваў іх выезд у Расію. На месцы „тавар“ сустракалі змоўшчыкі беларуса», — распавялі ў МУС.

За кожную дзяўчыну вярбоўшчыкі абяцалі 7000 расійскіх рублёў. Ён паспеў угаварыць трох, але адправіць іх перашкодзілі міліцыянеры.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мінчаніна і распачалі крымінальную справу за арганізацыю і (або) выкарыстанне заняцця прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.