Вы тут

На вуліцы Навагрудка дзіця страціла прытомнасць, але паведамілі пра гэта ў міліцыю толькі праз 40 хвілін


У Навагрудку дзіця на вуліцы страціла прытомнасць, але ў міліцыю пра гэта паведамілі толькі праз 40 хвілін, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.


«Усё адбылося ў Наваградку на возеры Маладзёжнае. Вадаём знаходзіцца ў баку ад жылой забудовы, аднак з’яўляецца папулярным месцам у жыхароў райцэнтра. Менавіта там рыбачыў мужчына, які заўважыў дзіцяці, якое ляжала без руху, але працягнуў лаўлю. Толькі праз 40 хвілін ён яшчэ раз звярнуў увагу на дзяўчынку, якая знаходзілася там жа. Тады ён усё ж такі паведаміў пра гэта ў міліцыю», — распавялі ва УУС.

На шчасце, з дзіцем усё ў парадку. Дыягнаставана толькі лёгкае пераахаладжэнне. У 5-гадовай дзяўчынкі маецца прыроджанае захворванне, з-за якога яна раптам можа страціць прытомнасць.

«Гэтая гісторыя скончылася шчасліва. Аднак просім грамадзян: калі вы ўбачылі чалавека, які ляжыць без руху, неадкладна паведаміце пра гэта ў адну з экстраных службаў. Бо абыякавасць — гэта шлях да бяды», — адзначылі праваахоўнікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.