Вы тут

У Доме ўрада разбілі шкло. Падазраванага затрымалі на месцы


У Доме ўрада разбілі шкло. Падазраваны затрыманы на месцы. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай.


Скрыншот з відэа МУС

Вечарам 3 сакавіка ў Мінску патрульны нарад звярнуў увагу на мужчыну, які падышоў да Дома ўрада. Раптам ён дастаў малаток і пачаў біць шкло.

«Міліцыянеры аператыўна затрымалі 30-гадовага жыхара Барысава, які знаходзіўся ў неадэкватным стане і патлумачыў свае дзеянні жаданнем «кіраваць» . Таксама ён распавёў, што «летам хадзіў па горадзе з рупарам і заклікаў не быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Пасля разбору затрыманага даставілі ў медустанову для ацэнкі яго стану. Матэрыялы праверкі перададзеныя следчым для дачы прававой ацэнкі дзеянням мужчыны. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?