Вы тут

Беларускія палярнікі павіншавалі жанчын з Антарктыды


Удзельнікі 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі павіншавалі сваіх каляжанак па Акадэміі навук і жанчын усёй краіны з цудоўным святам.


 

У пасланні, у прыватнасці, гаворыцца:

«Дарагія жанчыны — маці, жонкі, сёстры, дочкі, унучкі, калегі, уся прыгожая палавіна Беларусі! Мужчыны 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі цёпла віншуюць вас са святам — Днём жанчын — 8 сакавіка!

Вы дорыце нам любоў і радасць, акружаеце клопатам, вы натхняеце мужчын на подзвігі і здзяйсненні! Для вас мужчыны складаюць песні і вершы, вам прысвячаюць перамогі, дораць кветкі і падарункі!

Без вас наша жыццё было б чорна-белым сюжэтам.

Жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, спакою і дабрабыту!

Няхай мужчыны захоўваюць для вас атмасферу свята не толькі 8 Сакавіка, а кожны дзень, круглы год!

Вы самыя-самыя-самыя — цудоўныя і выдатныя!

Да сустрэчы на Вялікай зямлі!

Мужчыны 13-й БАЭ: Аляксей Гайдашоў, Уладзімір Несцяровіч, Леанід Нікіцюк, Павел Растоў, Сяргей Люты, Уладзіслаў Базылевіч, Павел Шаблыка, Ягор Корзун, Мікалай Зінькевіч, Сяргей Зубрыцкі.

У якасці падарунка беларускія палярнікі даслалі відэавіншаванне, спецыяльна падрыхтаванае для дарагіх і любімых жанчын.

Нагадаем, што 19 кастрычніка 2020 года ў НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт трынаццатай Беларускай антарктычнай экспедыцыі. На лядовы кантынент адправіліся дзесяць удзельнікаў. Падчас экспедыцыі 2020—2021 гадоў плануецца завяршыць стварэнне першай чаргі інфраструктуры антарктычнай станцыі і яе падрыхтоўку да функцыянавання ў круглагадовым фармаце. Па стане на сярэдзіну лютага зманціраваны і ўведзены ў эксплуатацыю шэраг аб'ектаў станцыі. Гэта і трохсекцыйны модуль кіравання, сувязі і навігацыі, і восем секцый службова-жылога модуля, і біялагічная лабараторыя, і новы комплекс дызель-электрастанцыі.

Цяпер рэалізуецца шэраг навуковых праектаў па вывучэнні Антарктыкі. Яны прадугледжваюць даследаванне аэразольнага і газавага саставу атмасферы, УФ-выпраменьвання, а таксама зямной кары ў раёне гары Вячэрняя. Вядзецца маніторынг азонавага слою Зямлі, пошук участкаў, перспектыўных з пункту гледжання наяўнасці карысных выкапняў, ацэньваюцца магчымасці выкарыстання біялагічных рэсурсаў Антарктыкі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.