Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з дзяўчатамі-курсантамі ВНУ МУС


Адбылася размова старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай з навучэнцамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў і Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў.


Нагода для сустрэчы — святкаванне ў краіне Дня міліцыі і 8 Сакавіка. Менавіта так, надыходжанне міжнароднага жаночага свята надала адметнасць і, так бы мовіць, шарм гэтай сустрэчы. І атрымалася, што падчас мерапрыемства ўрачыстая атмасфера гэтых свят панавала ў гістарычным будынку, дзе месціцца Савет Рэспублікі. Бо сюды былі запрошаны выключна дзяўчаты, якія навучаюцца ў вышэйназваных установах МУС.

І амаль адразу, дзякуючы здольнасці Наталлі Качанавай прыцягваць да сябе людзей і майстэрству выклікаць іх на шчырасць, размова страціла абрысы афіцыёзу і набыла таварыскі і зацікаўлены характар. Гутарылі аб розным. Старшыня Савета Рэспублікі лаканічна, але даходліва расказала аб рабоце сенатараў над законапраектамі, зменах у практыцы заканатворчай дзейнасці ў пастаянных камісіях верхняй палаты. Сёння іх члены імкнуцца ўжо на першым этапе работы над законапраектам падключацца да сваіх калег з Палаты прадстаўнікоў парламента. Нярэдка паміж парламентарыямі здараюцца дэбаты, спрэчкі і дыскусіі, але гэта толькі на карысць агульнай справе. Такі падыход спрыяе якаснай падрыхтоўцы новых законаў.

Зразумела, гаварылі і пра палітычную сітуацыю ў краіне. Наталля Качанава падкрэсліла: маладым людзям важна думаць аб тым, што менавіта яны ўжо зрабілі ці збіраюцца зрабіць для сваёй краіны, як мяркуюць служыць людзям, а не жыць выключна асабістымі інтарэсамі. Яна распытвала суразмоўніц і пра вучобу, і пра тое, як яны авалодваюць прафесійнымі навыкамі і чым займаюцца ў вольны час, ці ёсць умовы для заняткаў спортам, як наладжана ў іх ВНУ фізічная падрыхтоўка. І была трохі здзіўлена, калі адна далікатная і сімпатычныя дзяўчына прызналася, што займаецца самба.

Праз пэўны час дзяўчаты прыйдуць на службу ў органы ўнутраных спраў краіны. Вучоба — гэта адна справа, а канкрэтная работа — зусім іншае. Адсюль і пытанне з боку курсантак да спікера верхняй палаты парламента: як яна спраўляецца з псіхалагічнымі нагрузкамі, змагаецца з нападкамі ў яе бок. Ад Наталлі Качанавай прагучалі канкрэтныя парады, якія, думаецца, дапамогуць маладым выпускніцам акадэміі і інстытута выбіраць правільную лінію паводзін у крытычных сітуацыях.

У канцы сустрэчы Наталля Качанава пажадала гасцям горача любіць радзіму, а таксама плённай вучобы, поспехаў у далейшай праваахоўнай дзейнасці і самае галоўнае — заўсёды быць патрыётамі. У сваю чаргу курсанткі навучальных устаноў МУС выказалі словы шчырай падзякі Наталлі Качанавай за цікавую і вельмі карысную сустрэчу напярэдадні свята 8 Сакавіка, за кветкі і падарункі.

Леанід ТУГАРЫН

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».