Вы тут

На «Гродна Азоце» пазапланава спыніўся цэх


Пазапланавае спыненне цэха «Аміяк-4» у ААТ «Гродна Азот» адбылася 5 сакавіка прыблізна ў 20:20 праз блакаванне некарэктнай працы кампрэсара тэхнічнага паветра пазіцыі 402, інфармуе сайт прадпрыемства.


«Высвятляюцца і ліквідуюцца прычыны, якія прывялі да спынення паветранай машыны пазіцыі 402 цэха«Аміяк-4». Аддзяленні сераачысткі і першаснага рыформінгу цэха знаходзяцца ў стадыі пуску», — гаворыцца ў паведамленні.

Спыненне цэха «Аміяк-4» прывяло да спынення тэхналагічна звязанага з ім цэха «Карбамід-4». Адзначаецца, што тэхнічны персанал завода прыкладае неабходныя намаганні для хутчэйшага пуску цэхаў.

Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».