Вы тут

У Беларусі распрацоўваецца праект указа па стымуляванні развіцця рэгіёнаў


У Беларусі распрацоўваецца праект указа па стымуляванні развіцця рэгіёнаў, паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар падчас пасяджэння калегіі ведамства, інфармуе БЕЛТА.


«Да канца года неабходна ўнесці ва ўрад праект указа па стымуляванні развіцця рэгіёнаў. Асноўны падыход вызначыў кіраўнік дзяржавы: чым меншы патэнцыял, тым большы стымул. Міжведамасная рабочая група, якая працавала на пляцоўцы Мінэканомікі, ужо сфармулявала свае прапановы. Самае галоўнае — указ не павінен дубляваць ужо дзеючыя нарматыўныя прававыя акты, а таксама падрыхтаваныя ў апошні час», - сказаў Юрый Чабатар.

Ён таксама адзначыў неабходнасць распрацоўкі пяцігадовых праграм развіцця рэгіёнаў і падкрэсліў, што кожная праграма павінна ўлічваць асаблівасці, спецыялізацыю і патэнцыял тэрыторый, утрымліваць кропкі росту і інвестпраекты. «Неабходна таксама забяспечыць выкананне абноўленага плана па развіцці адсталых рэгіёнаў. Урад зацвердзіў яго 1 сакавіка, у яго ўвайшлі больш за 600 інвестпраектаў, агульная сума заяўленых інвестыцый — звыш Br3 млрд», — праінфармаваў першы намеснік міністра.

У планах таксама распрацоўка сістэмы стандартаў камфортнага пражывання насельніцтва. «Неабходна ўлічыць замежны вопыт і патрэбы людзей, якія з’явіліся ва ўмовах пандэміі», — дадаў Юрый Чабатар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.