Вы тут

Абласны форум працоўнай моладзі прайшоў на Лепельшчыне


У Лепельскім райвыканкаме правялі дыялогавую пляцоўку «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць». А падчас экскурсіі ў цэнтр народных рамёстваў майстры разам з гасцямі зрабілі пояс і ручнік адзінства — у знак правядзення ў краіне Года народнага адзінства, паведамілі ў райвыканкаме. 


Быў арганізаваны практыкум па тэме таго, як выкарыстанне інтэрнэта можа дапамагчы ў прафесійнай дзейнасці. А ў ваеннай часці — па патрыятычным выхаванні моладзі.

Удзельнікі форуму ў ліку іншага наведалі мясцовае прадпрыемства па вырабу мясной прадукцыі, якое з’яўляецца вытворчым брэндам раёна. 

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?