Вы тут

Пачалася пастаўка беларускіх нафтапрадуктаў у расійскія марскія парты


Беларускія нафтапрадукты пачалі пастаўляць у расійскія марскія парты. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства транспарту Расіі, інфармуе БЕЛТА.


«5 сакавіка для перавалкі ў тэрмінале ТАА «Портэнерга», марскі порт Усць-Луга, некалькімі саставамі адпраўлена больш за 5 тыс. т беларускага бензіну. Першы з гэтых саставаў прыйшоў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ў 9 раніцы 6 сакавіка. Як чакаецца, 9 сакавіка ён прыбудзе ў тэрмінал «Портэнерга». Адпраўшчыкам выступіў ААТ «Мазырскі НПЗ», — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінтрансе РФ таксама распавялі, што 6 сакавіка з Мазырскага НПЗ адгружаная партыя мазуту агульным аб’ёмам 3,6 тыс. т з перевалкой ў АТ «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал», марскі порт Санкт-Пецярбург.

Пастаўкі адбыліся ў адпаведнасці з падпісаным 19 лютага міжурадавым пагадненнем аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія марскія парты. Дакумент падпісалі міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка і міністр транспарту Расіі Віталь Савельеў. Пагадненне прадугледжвае перавалку больш 9,8 млн тон грузаў у 2021-2023 гадах. Гэта мазут, бензін, газойль і масла. Дакумент прадугледжвае заключэнне кантрактаў па прынцыпе take-or-pay.

Прэв’ю: oilexp.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».