Вы тут

Акцыю па назіранні за птушкамі - вестунамі вясны праводзяць у Беларусі


Акцыю па назіранні за птушкамі «Жывая вясна» праводзяць у Беларусі, паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).


«Жывая вясна» — міжнародная кампанія глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International, мэта якой — прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да дзікай прыроды, да аховы мігруючых птушак. Вестунамі вясны выбраны сем птушак, якіх дастаткова лёгка пазнаць: белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, зязюля, ластаўка-зямлянка, шчурка-пчалаедка і вялікі зуёк. Людзі з розных краін будуць назіраць за імі і складаць онлайн-карту іх падарожжа з выраю на радзіму.

Шчуркі-пчалаедкі. Фота Аляксандры Кудзінавай. ptushki.org

У 10-х чыслах сакавіка звычайна вяртаюцца ў Беларусь вялікія зуйкі і белыя буслы, у першай палове красавіка — вясковыя ластаўкі і зязюлі, у канцы красавіка і пачатку мая — берагавыя ластаўкі і чорныя свіргулі, у канцы траўня — шчурка-пчалаедка.

АПБ запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у акцыі. Заўважыўшы птушку аднаго з сямі відаў, можна расказаць пра гэта пры дапамозе формы «Дадаць назіранне» на сайце кампаніі «Жывая вясна» (springalive.net) ці пакінуць паведамленне ў соцсетях Facebook і «УКантакце» на прысвечаных праекту старонках.

Падчас акцыі пройдуць таксама конкурсы, экскурсіі, прэзентацыі, школьныя святы і гульні.

Кампанія «Жывая вясна» стартавала ў 2006 годзе. У мінулым годзе на яе сайт паступіла больш за 1 тыс. назіранняў ад удзельнікаў з 59 краін Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Афрыкі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.