Вы тут

За два месяцы ў Мінску тэхагляд прайшлі крыху больш за 60 тыс. чалавек


У студзені і лютым гэтага года на дыягнастычных станцыях краіны выдадзена 355 917 дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху — амаль столькі ж, колькі за мінулае паўгоддзе, — паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва УП «Белтэхагляд».


Што тычыцца Мінска, то і тут адзначана значнае павелічэнне колькасці жадаючых прайсці дзяржтэхагляд. За 2 месяцы ў сталіцы такіх дазволаў атрымала 60 780 — на 189% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

— Толькі ў лютым у Беларусі выдадзена 167 872 дазволу, што на 216,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 га, — распавёў намеснік дырэктара УП «Белтэхагляд» Уладзімір Півульскі. — І ўсё ж гэта некалькі менш, чым у студзені, калі назіраўся бум на дыягнастычных станцыях. Тады допуск да ўдзелу ў руху атрымалі 188 125 аўтаўладальнікаў. Асабліва напружанай выдаўся апошні тыдзень лютага, калі на станцыі штодня прыязджалі каля 14 000 аўтаўладальнікаў. На некаторых даводзілася працягваць час працы, каб прыняць усіх наведвальнікаў. Што тычыцца сакавіка, то ў першыя дні вясны дыягнастычныя станцыі вярнуліся ў спакойны рэжым працы.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.