Вы тут

Ізраіль перайшоў да трэцяга этапа зняцця каранавірусных абмежаванняў


Улады Ізраіля пацвердзілі пераход да трэцяга этапу выхаду з каранціну, які пачнецца 7 сакавіка, паведамляе iz.ru.


Аднаўляецца работа рэстаранаў і кафэ, тэатраў і стадыёнаў. У памяшканнях рэстаранаў будуць абслугоўваць толькі кліентаў з дакументамі аб вакцынацыі, а на адкрытых пляцоўках — не больш за 100 чалавек.

Таксама дазволеныя культурныя, спартыўныя і грамадскія мерапрыемствы, пры ўмове што ў памяшканні будуць знаходзіцца не больш за 500 чалавек, на адкрытай прасторы — не больш за 750 чалавек. У залі і на стадыёне ўмяшчальнасцю больш за 10 тыс. месцаў могуць знаходзіцца да 1 тыс. чалавек у памяшканні і да 1,5 тыс. на адкрытым паветры.

Адмяняецца абавязак праходзіць каранцін у спецыяльных гатэлях для тых, хто вяртаецца з-за мяжы. Замест гэтага паліцэйскія будуць строга сачыць за выкананнем хатняй ізаляцыі з боку тых, хто прыязджае.

Прэв’ю: Global Look Press/Dimitrios Karvountzis/Keystone Press Agency

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?