Вы тут

Мастацкая мова гісторыі


Выдавецтва «Беларусь» працягвае кніжную серыю «Палац мастацтва». Навінка — альбом «Уладзімір Тоўсцік».


Заснаваная ў 2019 годзе серыя мастац- кіх альбомаў, дзе галоўнае месца займаюць рэпрадукцыі работ, мае сваёй мэтай падра- бязны расповед пра творчасць таго ці іншага майстра выяўленчага мастацтва.

«Вывучэнне творчасці Уладзіміра Тоўсціка пераконвае ў тым, што ён сфарміраваўся адразу як “велічыня пастаянная” са сваім сталым жан- равым рэпертуарам, іканаграфіяй і характэрнай мастацкай мовай, — піша пра свайго героя ма- стацтвазнаўца Кацярына Ізафатава ў артыкуле “У люстэрку мастацтва і гісторыі”, якім адкрываецца аль- бом. — Можна ўмоўна вылучыць два перыяды творчасці мастака — да 1990-х гг. і пасля, адрозненне якіх праяўляецца не ў змене ідэйных установак, стылістычных форм і мета- даў жывапіснага выказвання, а галоўным чынам у змянен- ні якасці і функцыі колеравай палітры. Прыглушаная гама 1980-х гг. змяняецца яркім і інтэнсіўным каларытам, сама ж праблематыка, што ўсё ў новых і новых варыянтах уваса- бляецца на палотнах мастака, застаецца нязменнай і сёння, аб’ядноўваючы творы майстра розных перыядаў.

З пэўнай паўтаральнасцю ў мастацтве Тоўсціка сустрака- юцца работы, якія ствараюць касцяк характэрных тэм і ма- тываў: “партрэты-карціны”, “гістарычныя легенды” і “жа- ночы таямнічы свет”, што і абумовіла структуру альбома. Мудрагеліста пераплятаючыся, гэтыя змешаныя сюжэтныя ўтварэнні фарміруюць агульны іншасказальны жанр жыва- пісца, працяты гістарычнай рэфлексіяй».

Першы раздзел — «Міфалогія гісторыі» — адкрывае захо- пленасць Уладзіміра Тоўсціка гістарычнай праблематыкай. Яшчэ ў 1986 годзе мастак стварыў «партрэткарціну» «Памяці Уладзіміра Караткевіча». Толькі што пайшоў з жыцця класік беларускай літаратуры, аўтар неўміручых раманаў і аповесцей. Уладзімір Сямёнавіч стаіць каля храма. Яго фігуру ў касцюме, белай кашулі асвятляе бялюткі снег. Да пісьменніка мчацца ваярыконнікі. А на першым плане — жанчыны каля старадаўняга калодзежа… Да караткевічаўскай тэмы мастак вернецца і ў 1992-м — у рабоце «Ладдзя роспачы», і яшчэ праз тры дзесяцігоддзі — у трыпціху «Ладдзя часу» (2006).

Уладзімір Тоўсцік выбірае няпростыя шляхі, дзіўным чынам спалучаючы ў  маштабе аднаго палотнішча і імкненне прачытаць той ці іншы гістарычны лёс, і спалучыць розныя часіны, праз вобразы-метафары выбудаваць мост паміж учора і сёння, мост да заўтрашніх здзяйсненняў нацыянальна свядомага сучасніка.

«Перакрыжаванне часу і прасторы, рэальных персанажаў, — піша Кацярына Ізафатава, — дзеючых асоб і тых, хто адышоў у іншы свет, — усё гэта вызначае і характэрнае гучанне апошняй серыі партрэтных работ мастака “Блізкі позірк”, дзе ён адлюстраваў сваіх блізкіх па цэху сяброў і калег. Усе партрэтаваныя выяўляюцца ў выразна персаніфікаванай атмасферы, знаходзяцца ва ўласнай “духоўнай” прасторы, а метафарычнасць дадатковых дэталяў адсылае да метафізікі іх уласнай творчасці…»

Угледзьцеся ў работы Уладзіміра Тоўсціка, прысвечаныя Гаўрыілу Вашчанку, Уладзіміру Кожуху, Уладзіміру Басалыгу, Мікалаю Селешчуку, Валерыю Даўгалу, Юрыю Гаўрыну, Георгію Скрыпнічэнку, — і вы пераканаецеся ў гэтым.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».