Вы тут

У Беларусі плануюць укараніць новыя механізмы для паляпшэння інвестыцыйнага клімату


У Беларусі плануюць укараніць новыя механізмы для паляпшэння інвестыцыйнага клімату. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар перад пасяджэннем калегіі ведамства, перадае БЕЛТА.


«Мы працуем над регуляторыкай у галіне паляпшэння інвестыцыйнага клімату. На фінішнай прамой унясенне змяненняў у закон аб інвестыцыях і дэкрет нумар 10. У тым ліку спадзяёмся ўкараніць такі механізм, як спецыяльны інвестыцыйны дагавор, па якім можна будзе прадаставіць дадатковыя гарантыі інвестарам, у тым ліку гарантыю дзяржзаказу на частку прадукцыі», — сказаў Юрый Чабатар.

Першы намеснік міністра адзначыў, што прапанаваныя змяненні закрануць і зніжэнне фінансавай нагрузкі ў перыяд рэалізацыі інвестпраекта, у тым ліку па падатках на прыбытак і нерухомую маёмасць. Яшчэ адна прапанова — увядзенне стабілізацыйнай агаворкі, гэта значыць захаванне ўмоў падаткаабкладання на працягу пяці гадоў.

«У бягучым годзе гэтыя механізмы павінны пачаць працаваць. Наша задача — стварыць умовы як мінімум не горшыя, чым у суседзяў», — падкрэсліў Юрый Чабатар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».