Вы тут

«Беларусь 1» пра матч «Дынама-Мінск» — СКА: Такі хакей нам не патрэбны


Тэлеканал «Беларусь 1» раскрытыкаваў працу суддзяў у трэцім матчы 1/8 фіналу Кубка Гагарына паміж мінскім «Дынама» і СКА (3:4 АТ).


«Такі хакей нам не патрэбны. Напярэдадні мінскае «Дынама» прымала СКА з Санкт-Пецярбурга ў рамках 1/8 фіналу плэй-оф Кубка Гагарына. Гульню зламалі суддзі. Найменшае парушэнне з боку гаспадароў рэферы каралі малым штрафам, у той час як на фалы гасцей заплюшчвалі вочы. Нават нягледзячы на гэта, «зубры» змагаліся да канца, адыгрываліся двойчы і ў напружанай барацьбе змаглі перавесці паядынак у авертайм — 3:3. У дадатковым перыядзе ключавым адрэзкам стала канцоўка. Тады суддзі Аленін і Рамасько пакінулі мінскае «Дынама» ўтрох супраць пецярых. Менавіта пасля гэтага СКА здолеў паставіць пераможную для сябе кропку ў матчы — 4:3 і 3:0 — у серыі да чатырох перамог на карысць СКА.

У «Дынама» ўсё яшчэ ёсць шанец перавярнуць гэтую серыю. Чацвёртая гульня супрацьстаяння пройдзе ў панядзелак, 8 сакавіка, таксама ў сталіцы. Нагадаем, што 12 тысяч гледачоў можа змясціць «Мінск-Арэна» з улікам COVID-пратаколу. Квіткі цяпер у продажы. Адзначым, што напярэдадні з трыбун за «зуброў» заўзелі 11 тысяч 913 чалавек», — гаворыцца ў рэпартажы «Беларусь 1».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».