Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Максіма Недасекава з залатым медалём на чэмпіянаце Еўропы


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Максіма Недасекава з яркім поспехам на чэмпіянаце Еўропы ў Торуні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Гэта перамога з найлепшым вынікам сезона ў свеце пераканаўча паказала, што беларусам ёсць кім ганарыцца. Ты зноў праявіў у сектары не толькі выдатную форму і байцоўскі характар, але і высокую ступень адказнасці перад камандай і заўзятарамі, сапраўдны патрыятызм і павагу да супернікаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсмену і яго трэнерам моцнага здароўя і заваявання алімпійскіх вышынь.


Беларускі спартсмен Максім Недасекаў выйграў залаты медаль чэмпіянату Еўропы ў памяшканні, які праходзіць у Польшчы.

Прадстаўнік Віцебскай вобласці ў галоўнай камандзе краіны ў сваёй найлепшай спробе паказаў вынік 2 м 37 см. Гэта асабісты і нацыянальны рэкорд у дадзенай дысцыпліне. Дзякуючы гэтаму дасягненню Максім Недасекаў перамясціўся на першае месца ў сусветным топ-лісце.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.