Вы тут

У Кітаі знайшлі ўнікальныя артэфакты


У аўтаномным раёне Унутраная Манголія выяўлена месцазнаходжанне двух пабудоў сяньбі. Аб гэтым паведамілі ў раённым інстытуце культурных рэліквій і археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сяньбі — гэта саюз старажытных качавых плямёнаў, якія з І па VI стагоддзі засялялі паўночныя раёны Кітая. У 386 годзе адно з яго плямёнаў — тоба — заснавала дынастыю Паўночная Вэй.

Як паведамляецца, археалагічнае адкрыццё было зроблена даследчыкамі на тэрыторыі хошуна Хорчын-Цзоічжунцы горада Тунляа. Знаходкі ўяўляюць сабой паўзямлянкі прамавугольнай формы. У іх былі выяўленыя печы і вырабы з керамікі, жалеза і каменя, што сведчыць аб пераходзе часткі сяньбі да аседлага ладу жыцця.

У прыватнасці раскапаныя керамічныя вырабы былі ўпрыгожаны геаметрычнымі ўзорамі і выявамі скакуноў, што сведчыць пра тое, што жывёлагадоўля і паляванне былі асноўнымі заняткамі сяньбі. Акрамя таго, у пабудовах таксама знайшлі падкову, якая, паводле ацэнак спецыялістаў, можа быць самай старажытнай з раскапаных аналагаў.

Новае археалагічнае адкрыццё мае вялікае значэнне для даследаванняў сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця сяньбі, а таксама культурных абменаў паміж качавымі плямёнамі і жыхарамі раёнаў сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Хуанхэ, лічыць старшы навуковы супрацоўнік інстытута Лянь Цзылінь.

Прэв’ю: trud.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».