Вы тут

Андрэй Лабовіч распавёў аб мерах, якія прымаюцца падчас пандэміі


Аб прымаемых мерах падчас пандэміі расказаў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч у інтэрв’ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, паведамляе БЕЛТА.


sb.by

«Мы дакладна разумелі, што нам трэба захаваць працоўныя калектывы, так як работнікам неабходна забяспечваць свае сем’і. Тыя меры, якія былі прыняты па ўнясенню змяненняў у Працоўны кодэкс, былі своечасовымі, асабліва ў частцы рэгулявання дыстанцыйнай працы», — сказаў Андрэй Лабовіч.

Ён адзначыў, што ў мінулым годзе ў рамках указа № 178 была аказана падтрымка працоўным калектывам, якія знаходзіліся ў прастоі. На падтрымку каля 20 тыс. чалавек (работнікі 254 прадпрыемстваў) было накіравана больш за Br3 млн.

«2020 год мы скончылі з узроўнем агульнага беспрацоўя 4%, калі ў краінах Еўрапейскага саюза яна склала 7,5%, Украіне — каля 10%, а ў Літве яшчэ больш. Пры гэтым у нас дастаткова высокі ўзровень занятасці насельніцтва — 83%. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у свеце», — падкрэсліў першы намеснік міністра.

Паводле яго слоў, попыт на працоўную сілу таксама ёсць. «У банку вакансій больш за 9 тыс. прапаноў з узроўнем аплаты больш як Br1 тыс., — адзначыў ён. — За мінулую пяцігодку каля 1 млн чалавек звярнуліся ў службу занятасці, 740 тыс. мы працаўладкавалі, прыкладна 40 тыс. прайшлі перанавучанне, вучобу новым прафесiям, каля 9 тыс. чалавек з дапамогай бязвыплатнай субсідыі адкрылі сваю справу».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.