Вы тут

Чацвёрты народны чэмпіянат па парэнні ў лазні пройдзе у Мінску 27 сакавіка


У Футбольным манежы Мінска 27 сакавіка пройдзе чацвёрты беларускі народны чэмпіянат па парэнні ў лазні, адменены ў мінулым годзе з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча. Пра гэта БЕЛТА распавялі арганізатары мерапрыемства.


«Чакалася, што ў 2021 годзе пройдзе юбілейны фестываль, аднак пандэмія падкарэктавала планы. Стараемся праводзіць мерапрыемства штогод для далучэння людзей да здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку, захавання лазневых традыцый і павышэнню ўзроўню майстэрства правядзення лазнева-аздараўленчых працэдур, — распавялі арганізатары. — Каб людзі пераймалі адзін ад аднаго вопыт лунання, мерапрыемства праводзім як для прафесіяналаў, так і аматараў».

Удзельнікі спаборніцтва будуць працаваць па індывідуальнай праграме, каб шырока прадэманстраваць розныя методыкі і тэхнікі лунання. Для назірання за выступамі ў павільёне ўсталююць лазню з празрыстым фасадам.

Прафесійнае журы ацэніць удзельнікаў па такіх крытэрах, як падрыхтоўка парной да працы, навыкі валодання венікам і аксэсуарамі, масажныя тэхнікі і іншае.

Акрамя таго, з 25 па 27 сакавіка будзе працаваць выстава «Драўлянае і каркаснае домабудаванне» і «Лазня. Сауна. СПА». Гасцям мерапрыемства арганізуюць паказальныя парэнні, майстар-класы і практычныя кансультацыі на розныя тэмы. На выставе таксама можна будзе атрымаць каштоўныя парады, абмяняцца вопытам, даведацца аб доглядам за целам, масажы, травалячэнні і іншым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.