Вы тут

З 1 ліпеня пагадненне аб дзецях заключылі 76 бацькоўскіх пар


З 1 ліпеня 2020 года права заключыць пагадненне аб дзецях скарысталіся 76 бацькоўскіх пар, паведамляе БЕЛТА.


У Беларускай натарыяльнай палаце ўпэўненыя, што з кожным годам гэтая лічба будзе расці, бо кола «дзіцячых» пытанняў, якія рэгулююцца шлюбнай дамовай альбо пагадненнем аб выплаце аліментаў, ужо значнае.

У мінулым годзе БНП ініцыявала шэраг змяненняў у Кодэксе аб шлюбе і сям’і, у якім раней былі прадугледжаны дзве прававыя канструкцыі — шлюбны дагавор і пагадненне аб выплаце аліментаў, і іх было недастаткова, каб урэгуляваць увесь аб’ём сучасных сямейных адносін.

Раней муж і жонка маглі падпісаць пагадненне аб дзецях толькі пры скасаванні шлюбу альбо прызнанні яго несапраўдным у парадку, устаноўленым для міравых пагадненняў, акрамя таго, ранейшае пагадненне аб дзецях не прадугледжвала натарыяльнага пасведчання. З мінулага года да натарыусаў звяртаюцца па дапамогу пары, якія выхоўваюць дзяцей, знаходзячыся ў незарэгістраваных грамадзянскіх адносінах.

«З 1 ліпеня 2020 года ўсе бацькі незалежна ад таго, ці быў зарэгістраваны іх сямейны саюз ці не, маюць магчымасць заключыць пагадненне аб дзецях і вызначыць, з кім застануцца непаўналетнія, як яны будуць мець зносіны з другім бацькам, які ўдзел ён прымае ў іх выхаванні, у тым ліку памер аліментаў, парадак выезду дзяцей за межы краіны, аплату за навучанне і хобі дзіцяці», - растлумачылі ў БНП.

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?