Вы тут

Экспартны форум «Беларусь мясная» пройдзе ў Мінску 24-25 сакавіка


V Экспартны форум «Беларусь мясная» пройдзе ў Мінску 24-25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


Форум збярэ спецыялістаў у галіне мясаперапрацоўкі і птушкагадоўлі. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні вытворчасці і павышэння якасці мясной прадукцыі і пашырэння геаграфіі экспартных паставак.

Сярод удзельнікаў — кіраўнікі, маркетолагі і спецыялісты ЗЭД мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў і птушкафабрык Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і навуковай супольнасці.

Арганізатарам форуму выступае галіновы часопіс «Продукт.BY» пры садзейнічанні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».