Вы тут

У Швейцарыі забаранілі ў грамадскіх месцах насіць паранджу і нікаб


Заканадаўчая ініцыятыва, якая забараняе хаваць твар у грамадскіх месцах, атрымала адабрэнне грамадзян на рэферэндуме, які адбыўся ў Швейцарыі ў нядзелю. Яе падтрымалі большасць жыхароў у 20 з 26 кантонаў і паўкантонаў краіны, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.


За дадзеную меру прагаласавалі 51,21% удзельнікаў рэферэндуму, 48,79% выказаліся супраць. Забарона хаваць твар будзе ўжывацца як да грамадзян Швейцарыі, так і да іншаземцаў у грамадскім транспарце, адміністрацыйных будынках, рэстаранах, крамах, на стадыёнах і ў іншых даступных для публікі месцах. Выключэнні прадугледжаны для месцаў адпраўлення рэлігійнага культу, а таксама для тых выпадкаў, калі твар прыкрыты па медыцынскіх прычынах, у мэтах бяспекі і ў сілу кліматычных умоў.

Прэв’ю: АР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.