Вы тут

У Магілёве прэзентуюць кнігу, прысвечаную масленічным песням


На гэтым тыдні ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Масленіца. Абрад. Песні. Напевы» (Беларуская народная творчасць: БНТ).


Выданне прадставіць яго сааўтар — кандыдат філалагічных навук, супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч, паведамілі арганізатары. Перадаць ўсю прыгажосць народнай спадчыны дапамогуць удзельнікі клуба аматараў народнага танца пры Палацы культуры вобласці. Кніга з’яўляецца 48-м томам у серыі «Беларуская народная творчасць», якая выдаецца з 1970 года Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі.

Папярэднія 47 тамоў прысвечаны розным жанрам беларускага фальклору (песням і абрадам каляндарнага і сямейнага цыклу, казкам, прымаўкам, выслоўям, прыпеўкам, пазаабрадавым песням). Дарэчы, папярэдні том — «Народная медыцына» — пабачыў свет ў 2007 годзе. І вось праз 13 год серыя працягваецца!

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.