Вы тут

Ва Узброеных Сілах пачаўся другі этап комплекснай праверкі войскаў


З 9 сакавіка ў адпаведнасці з рашэннем Міністра абароны Беларусі праводзіцца другі этап комплекснай праверкі гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл выканаць задачы па прызначэнні, паведаміла прэс-служба ваеннага ведамства.


Да праверкі прыцягваюцца органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага узроўняў, а таксама вайсковыя часткі.

- У рамках праверкі будзе ажыццяўляцца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў, камплектаванне ваеннай і спецыяльнай тэхнікай за кошт зняцця транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні і атрымліваюцца з дзяржаўных органаў і арганізацый, атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз захоўвання. Плануецца прызваць з запасу каля 1000 чалавек, – адзначылі ў Міністэрстве абароны.

У ведамстве таксама паведамілі, што праверка дазволіць вызначыць узровень зладжанасці органаў кіравання, здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў розных умовах абстаноўкі, а таксама здольнасць падраздзяленняў выконваць пастаўленыя задачы ў складаных умовах абстаноўкі.

Завершыцца праверка правядзеннем тактычных вучэнняў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.