Вы тут

Старшыня КДБ папярэдзіў аб правакацыі, якая рыхтуецца апазіцыяй на 25-27 сакавіка


Старшыня КДБ Іван Тэртэль у эфіры праграмы «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1» расказаў аб правакацыі, якая рыхтуецца апазіцыяй на 25-27 сакавіка, паведамляе БЕЛТА.


«За мяжой склалася некалькі палітэмігранцкіх падрыўных цэнтраў, у якіх на ўтрыманні замежных спецслужбаў знаходзяцца так званыя збеглыя. Асноўны паток сродкаў накіроўваецца на дэстабілізацыю сітуацыі менавіта ў гэты перыяд, — расказаў старшыня КДБ. — За гэтыя патокі ў Польшчы, Літве, Германіі, у некаторых іншых краінах ідзе сур’ёзная канкурэнцыя з боку гэтай катэгорыі асоб. Яны гэтым карыстаюцца, сур’ёзна забяспечваюцца фінансамі».

Паводле слоў Івана Тэртэля, у апазіцыі распрацавалі некалькі сцэнарыяў. Да іх маюць дачыненне асобы, якія раней пакінулі Беларусь. Крайнімі, паводле іх задумы, вырашана было зрабіць вядомых сярод беларускай апазіцыі асоб: кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідара руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча і некаторых іншых, а таксама каардынатараў чатаў.

Фота: wikipedia.org

«Арганізатары атрымаюць асноўныя фінансавыя дывідэнды, а тыя асобы, якія зробяць спробы афіцыйнай арганізацыі мерапрыемстваў, пасля будуць адказваць за вывядзенне людзей на несанкцыянаваную частку мерапрыемства з элементамі правакацый, з магчымымі пацярпелымі з ліку простых грамадзян і нейкіх надзвычайных сітуацый», — заявіў кіраўнік ведамства.

Адзін са сцэнарыяў прадугледжвае падачу заяўкі на правядзенне так званага дня волі, далейшы збор людзей на плошчы Якуба Коласа, марш да тэатра оперы і балета, потым — некантралюемы выхад людзей і сутыкненне з праваахоўнікамі. «Магчымы больш жорсткія сцэнарыі з удзелам трэціх асоб і нанясеннем калецтваў грамадзянам, якія будуць знаходзіцца ў тым ліку ў раёне гэтых мерапрыемстваў», — дадаў Іван Тэртэль.

Згодна з яшчэ адным варыянтам шэсця, збор людзей можа пачацца ў раёне плошчы Бангалор. Эмацыянальна падагрэўшы грамадзян, арганізатары павядуць іх у цэнтральныя раёны горада і там пачнуць правакаваць праваахоўнікаў. Трэці сцэнарый распрацаваны ў апазіцыі на выпадак забароны акцыі. У такім выпадку яна мае намер маніпуляваць грамадзянамі ў інфармацыйнай прасторы і з дапамогай Telegram-каналаў заклікаць іх на несанкцыянаваныя мітынгі, дзе плануюцца сутыкненні з праваахоўнікамі.

«Магчыма, правакацыі будуць з боку трэціх асоб. Гэта прывядзе да негатыўных наступстваў і на гэтым фоне ўдасца апраўдаць тыя сродкі, якія ўкладзены, і справакаваць далейшае абвастрэнне сітуацыі ў краіне. У сувязі з гэтым мы дакладна разумеем нашы задачы, ведаем канкрэтна, хто за мяжой гэта плануе, іх планы, каналы паступлення сродкаў. Мы ведаем па прозвішчах выканаўцаў на нашай тэрыторыі, у тым ліку па мікрараённых чатах», — папярэдзіў старшыня КДБ.

Паводле яго слоў, Камітэт дзяржбяспекі і МУС прынялі ўжо адпаведныя папераджальныя меры, праваахоўнікі маюць намер дзейнічаць у адпаведнасці з заканадаўствам. «Не будзем вагацца. Спыняць будзем у адпаведнасці з законам, але жорстка, — падкрэсліў кіраўнік спецслужбы. — Безумоўна, забяспечым асноўны прынцып у правасуддзі — непазбежнасць пакарання за ўчыненае».

Іван Тэртэль папрасіў грамадзян не паддавацца на правакацыі з боку арганізатараў пратэсных акцый, берагчы сваіх блізкіх, асабліва непаўналетніх, а таксама разумець, што такія мітынгі выгадны толькі тым, хто асвойвае замежныя грошы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.