Вы тут

Sex-балясы. Хібы знешнасці


Ведаеце, што сярод азіяцкіх жанчын зараз набірае ўсё большую папулярнасць мастацтва экстрэмальнага макіяжу, які змяняе знешнасць да поўнай непазнавальнасці? («Аб'ява: «Патрэбна 30-гадовая жанчына для здымак у рэкламе «Як у 50 выглядаць на 35».) Як пішуць, «запаўшы» на прыгажуню, ранкам побач з сабой можна ўбачыць «кракадзіліцу». («Кошка — гэта той выпадак, калі вусы жанчыну не псуюць».) «Інстаграм»-акаўнт «Азіяцкі мейкап» прадстаўляе проста шакавальныя прыклады такіх ператварэнняў! («— Ох, і за што ж майму сыночку такая жонка дасталася? — Дык за вашы грахі, мама!») Ну, знешнасць і стаўленне да яе часам сапраўды вельмі здзіўляюць. («Чорны колер робіць дзяўчыну больш зграбнай на выгляд толькі да 48-га памеру. Далей ён не мае сілы, неабходны леапардавыя ласіны».) Некаму адразу дадзена ўсё, але ў пагоні за «дасканаласцю» чалавек толькі калечыць сваё цела. А нехта не кідае спроб давесці сябе да ідэальных параметраў. Толькі і тут вынік часам бывае непрадказальны.


Нямецкая мадэль Івон Бар, якая жыве ў ЗША, спачатку правяла некалькі аперацый, каб павялічыць свае грудзі з першага да дзвявятага памеру. («— Чаму жанчыны так любяць рэвалюцыйныя песні? — З чаго ты ўзяў? — Ну як жа? «І грудзямі дарогу пракладзём сабе...») Такім чынам дзяўчына змагалася з комплексамі, бо ў школе яе дражнілі з-за адсутнасці формаў. Апроч павелічэння грудзей, яна рабіла ліпасакцыю, падцяжку ягадзіц, а таксама ўкалола сабе філеры і ботакс. («Пластычны хірург з пачуццём гумару ўставіў цацку-пішчалку ў сіліконавыя грудзі».) А цяпер скардзіцца, што надта аб'ёмны бюст адпужвае добрых мужчын, і збіраецца паменшыць яго. Івон кажа, што ёй стала цяжка выбудоўваць адносіны з процілеглым полам. «Мужчыны ставяцца да мяне як да забавы і не ўспрымаюць усур'ёз». («Дыскатэка ў стылі 1980-х — гэта рэальны шанц для 50-гадовых мужчын атрымаць адмову ў сексе пад тую ж музыку, што і 30 гадоў таму».) Папярэдні абраннік дзяўчыны адмаўляўся выходзіць з ёй у свет, саромеючыся яе фальшывых грудзей. («Дарэмна мы, дзяўчаты, у школе не хадзілі на ўрокі фізкультуры. Кажуць, там вучылі пераскокваць праз казла».)

А ў 19-гадовай брытанкі Вікі Родж самыя вялікія натуральныя грудзі ў Брытаніі. Адсюль праблема: яна не можа знайсці для сябе бюстгальтар. Яшчэ яна не можа займацца спортам, які раней любіла. У школе ў яе была мянушка «Вікі — вялікія грудзі». («На ўроку геаграфіі ён ушчыпнуў яе не за той рэгіён і атрымаў па сваёй аўтаномнай акрузе».) Цяпер мужчыны звяртаюць на яе ўвагу ў клубах, але заўсёды гэты інтарэс заканчваецца аднолькава: хтосьці абавязкова хапае яе за бюст. («Цярпець не магу гэтыя паўнамёкі, калі вы разумееце, пра што я».) Здагадаліся, што Вікі зараз шукае грошы, каб паменшыць грудзі? («— Я б хацеў узяць крэдыт на жанчыну. — Як гэта?! — Ну, кшталту, кветкі ёй купляць, у кіно вадзіць. — Гэта спажывецкі. — Не кажыце пра яе так!»)

А ў Балгарыі жыве Андрэа Іванова, «зорка» «Інстаграма». Нядаўна яна правяла дваццатую працэдуру па павелічэнні... вуснаў. («Бабы дурніцы не таму, што дурніцы, а таму, што бабы».) Цяпер 22-гадовая дзяўчына сцвярджае: яны ў яе самыя вялікія ў свеце. Андрэа лічыць сябе жывым увасабленнем лялькі Барбі. Можаце сабе ўявіць, як «гэта» выглядае? («— Нешта ты маўклівы апошнім часам. — Бісер скончыўся».) І хоць урачы папярэджваюць яе, што пара б ужо спыніцца, тая не збіраецца прыслухоўвацца да гэтых парад. («Жанчыны — дзіўныя істоты. Яны замазваюць сінякі пад вачыма і малююць іх над вачыма».)

Перадсвяточныя фотаздымкі папулярнай мадэлі-бодзібілдаршы (у якасці апошняй яна брала ўдзел у многіх спаборніцтвах) Юань Хэжун з Кітая вельмі ўразілі карыстальнікаў «Інстаграма». Яна размясціла здымкі ў сподняй бялізне і вясельнай сукенцы. Магутныя мускулістыя ногі дзяўчыны — гэта яшчэ тое відовішча... («Раблю пяць падыходаў па 50 і адчуваю сябе выдатна. Справа ў тым, што прысяданні я замяніў на каньяк».) Людзі пішуць, што Юань — жывое ўвасабленне персанажа з серыі гульняў Street Fіghter, якога завуць Чунь Лі. Кітайскія фанаты называюць мадэль «дзяўчынай з тварам анёла і целам д'ябла».

Але можа быць і па іншаму. У «Твітары» стаў папулярным трэд ад дзяўчыны, якая прапанавала карыстальніцам сацсетак паказваць свае фота перад і пасля... набору вагі, а не наадварот, як было да нядаўняга часу. («Як я магу хадзіць з 18 да 20 гадзін у трэнажорную залу скідваць вагу, калі ў гэты час у мяне вячэра?!») Інстамадэль з ЗША памеру «плюс» Тэйлер Рэйн паказала ў сеціве, як змянілася пасля набору кілаграмаў, і заклікала не размяшчаць здымкі з пахудзеннем, маўляў, гэта пост «для сябе» і для тых дзяўчат, якія не ўпэўнены ў сабе з-за набору вагі. («— Мілая, ты для мяне як Сусвет! — Што, ты жывеш толькі мной? — Не, ты пастаянна пашыраешся!») Яна таксама запэўніла, што, на яе думку, быць поўным — гэта не значыць атрымаць новыя праблемы са здароўем. («Поўнай быць класна. Адразу разумееш, чаму ў цябе няма асабістага жыцця. А калі худая — шукай прычыны, мяркуй, пакутуй...») Многім карыстальнікам (дарэчы, абодвух палоў) такі падыход вельмі спадабаўся. («Ідэальныя жанчыны — гэта шахматысткі: яны могуць гадзінамі маўчаць, добра сочаць за фігурамі і ведаюць вельмі многа цікавых пазіцый».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».