Вы тут

Чацвёртакурснік БДУ Мікіта Баравік перамог на Рэспубліканскай студэнцкай алімпіядзе па кітайскай мове


Чацвёртакурснік філалагічнага факультэта БДУ Мікіта Баравік перамог на Рэспубліканскай студэнцкай алімпіядзе па кітайскай мове.


Дыпломам другой ступені ўзнагароджана студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Дар'я Пухальская. На трэцім месцы размясціліся чацвёртакурсніца факультэта міжнародных адносін БДУ Валерыя Хмяльніцкая і студэнты МДЛУ Іван Балашаў і Аляксандр Шымановіч.

Усяго ў алімпіядзе ўзялі ўдзел 125 студэнтаў ВНУ і слухачоў курсаў перападрыхтоўкі настаўнікаў кітайскай мовы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Сярод іх прадстаўнікі БДУ, МДЛУ, БДПУ імя М. Танка, БДУФК, БДЭУ, МДУ імя А. Куляшова, ГрДУ імя Янкі Купалы, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Лінгвістычная алімпіяда праходзіла ў два этапы: пісьмовы і вусны. Акрамя выпрабаванняў па граматыцы, лексіцы, іерагліфіцы кітайскай мовы і перакладзе, для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны новыя заданні па лінгвакраіназнаўстве. Ім трэба было прадэманстраваць веды па гісторыі і культуры Кітая, а таксама напісаць эсэ з выкарыстаннем зададзеных ключавых слоў. Па выніках пісьмовага этапу былі адабраны 20 удзельнікаў. Ім трэба было адказаць на два пытанні па прапанаванай тэме і апісаць відэа пасля яго прагляду.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Інфармацыю пра пераможцаў алімпіяды аргкамітэт накіруе ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: studychinese.ru

Загаловак у газеце: Ведаеш кітайскую мову? Прадэманструй!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».