Напярэдадні юбілею «Чырвонай змены» давайце паспрабуем прыгадаць цікавыя старонкі з жыцця газеты. Упэўнены, што даўнія сябры і нашы калегі, якія працавалі ў ёй, лёгка знойдуць адказы на пытанні віктарыны. Таксама падказкі мы дадзім на сайце «Звязды» — з 13 сакавіка запускаем праект «Гісторыя газеты — гісторыя моладзі».
1. Першы нумар пабачыў свет 21 красавіка 1921 года. Газета друкавалася да ІІ Усебеларускага з'езда камсамола. Назва была пададзена ў прамянях узыходзячага сонца, а які яшчэ малюнак размяшчаўся на лагатыпе газеты?
2. Спачатку газета выходзіла на рускай мове. У якім годзе «Красная смена» стала «Чырвонай зменай»?
3. У 1923—1925 гадах рэдактарам газеты была Сафія Фрай. А якая жанчына рэдагавала «Чырвонку» ў 80-х гадах?
4. У 1931 годзе святкаванне юбілею «Чырвонай змены» было перанесена на 10 мая. Чаму?
5. Самая незвычайная і далёкая камандзіроўка «Чырвонкі» была здзейснена ў 1975 годзе. Каму было ўручана камандзіровачнае пасведчанне і дзе яно пабывала?
Адказы прымаюцца да 21 красавіка, пераможцаў чакаюць прызы. Адказы накіроўвайце або пісьмова на адрас рэдакцыі, або на e-mail zvarot@zviazda.by. Абавязкова ўказвайце кантактныя даныя.
Прэв’ю: amma.org.ua
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.