Вы тут

Новае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Рух наперад» зарэгістравана ў Беларусі


Аб гэтым расказаў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Ягор МАКАРЭВІЧ.


— Мэта — кансалідацыя моладзі з рознымі меркаваннямі, той, што імкнецца развіваць нашу краіну і захаваць яе адзінства. Праект стартаваў у ліпені мінулага года, за гэты перыяд ва ўсіх рэгіёнах краіны прайшлі форумы «Беларусь — гэта мы», на якіх многія маладыя людзі агучылі свае прапановы на платформе «Рух наперад». Мы сабралі каля 500 маладзёжных прапаноў, частка з іх закранала канстытуцыйную рэформу, і зараз яны знаходзяцца ў прапрацоўцы. Цяпер наша задача — сабраць цікавыя ідэі, ажыццявіць іх і праз гэта выбудаваць каманду маладых людзей, якая ў далейшым зможа праявіць сябе ў розных сферах дзейнасці. Кожны ўдзельнік можа зрабіць уклад у развіццё краіны ў доўгатэрміновай перспектыве, распавесці пра свой праект на тэму руху Беларусі наперад. Мы адкрытыя да супрацоўніцтва, да дыялогу і ўпэўненыя, што кожная канструктыўная ініцыятыва знойдзе свой працяг.

Алег Дзікун. Фота sozh.info

Нацыянальны конкурс «Каманда будучыні» пройдзе з 11 да 26 сакавіка ў сталіцы. Аб гэтым расказаў старшыня Савета маладзёжнага грамадскага аб'яднання Алег ДЗІКУН.

— Ён стартуе з напрамку «Палітыка» і скіраваны на тое, каб вызначыць новых лідараў, прафесіяналаў, кіраўнікоў у розных сферах дзейнасці. Мы прэзентуем яго як доўгайграючы нацыянальны праект. На працягу года пройдзе некалькі этапаў, для кожнага з фіналістаў будуць арганізаваны стажыроўкі ў органах дзяржаўнага кіравання, у буйных дзяржаўных карпарацыях.

Праект прадугледжвае фарміраванне навыкаў кіравання для абмену вопытам, далейшага развіцця, у тым ліку праз стварэнне камунікатыўнай пляцоўкі. Удзельнікі пройдуць комплексную ацэнку агульных ведаў, інтэлектуальных здольнасцяў, кіраўніцкага патэнцыялу, лідарскіх якасцяў і прафесійных кампетэнцый. Падаць заяўку на рэгістрацыю на першы этап можна на інтэрнэт-партале Маладзёжнага парламента mpns.by. Вынікі будуць падведзены на першым Беларускім маладзёжным парламенцкім форуме, які пройдзе 25—26 сакавіка і збярэ каля ста ўдзельнікаў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Прапановы маладых знаходзяць водгук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».