Вы тут

Спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала сталічнае прадпрыемства «Галантэя»


Старшыня Савета Рэспублікі пазнаёмілася з вытворчасцю, паказчыкамі работы і сустрэлася з працоўным калектывам. Размову з працоўным калектывам са спікерам верхняй палаты парламента пабудавалі ў фармаце дыялогавай пляцоўкі: людзі мелі магчымасць атрымаць адказы на свае пытанні, літаральна кажучы, з першых вуснаў.

Тэмы, якія былі ў цэнтры ўвагі, важныя для любога калектыву: эканоміка прадпрыемства і краіны ў цэлым, сацыяльна-эканамічная палітыка ўнутры дзяржавы і геапалітычныя гульні вакол яе. Не засталіся за кадрам і пытанні, якія датычацца кожнага — цэны на лекі, выхаванне падрастаючага пакалення і пенсійнае забеспячэнне, годны заробак і эпідэмічнае становішча.


Галоўнае — захаваць мір

Расказваючы пра дзейнасць Савета Рэспублікі, Наталля Качанава патлумачыла, што дзейнасць палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва накіравана на тое, каб законапраекты на этапе падрыхтоўкі карэктаваліся з улікам дзейнасці інтарэсаў працоўных калектываў. Таму адкрыты дыялог і сустрэчы на прадпрыемствах дазваляе бачыць і чуць праблемныя моманты. Праз Савет Рэспублікі прайшло больш за тры тысячы законапраектаў.

Зараз у распрацоўцы сенатараў знаходзіцца законапраект аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму. Чаму гэты важна зараз? Сёлета будзе адзначацца сумная дата — 80 год таму з моманту пачатку Другой Сусветнай вайны.

— Самае галоўнае — гэта мір, нічога больш каштоўнага няма, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Але многія маладыя людзі не разумеюць гэтага. Таму важна захаваць гэты мір.

Яна нагадала, што наша агульная задача — сумеснымі намаганнямі працаваць над кансалідацыяй у грамадстве. Для захавання міру і стабільнасці, узаемаразумення ў краіне нельга дапусціць расколу.

Наталля Качанава падкрэсліла, што ў Год народнага адзінства — гэта самая актуальная задача і гэта разуменне павінна прыйсці зараз.

Стаўка — на арэнднае жыллё

Прагучала пытанне з залы, якая перспектыва жыллёвага будаўніцтва ў маладых сямей, ці магчыма з’яўленне іпатэкі? Наталля Качанава расказала, што палітыка дзяржавы накіравана на тое, каб будаваць больш арэнднага жылля для маладых сямей і выдзяляць участкі для будаўніцтва на льготных умовах.

Таццяна Калядка, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна, якая прысутнічала на сустрэчы паабяцала разам са спецыялістамі сустрэцца з тымі, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на прадпрыемстве, каб праблемных пытанняў з жыллём станавілася менш.

Працягваючы тэму жыллёвай палітыкі, прагучала пытанне аб перспектывах прыватнай забудовы ў межах вуліцы Максіма Багдановіча, што ў Савецкім раёне. Работніку адкажуць на гэтае пытанне грунтоўна пасля вывучэння планаў адносна гэтага кавалка зямлі.

Здароўе — у цэнтры ўвагі

Цікавіла людзей і тэма датацый для аздараўлення дзяцей работнікаў прадпрыемства, работа непаўналетніх на вытворчасці і рэестры відаў работ для такіх работнікаў. Гэтыя пытанні будуць вывучаны дадаткова.

Актуальным было і пытанне аб распрацоўцы беларускай вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі.

Наталля Качанава расказала, што на дадзены момант прышчэплена 30 тысяч чалавек, 50 тысяч вакцын былі перададзены Кітаем для Беларусі. Ёсць дамоўленасць аб перадачы яшчэ 100 тысяч вакцын з гэтай краіны. Спікер верхняй палаты парламента адзначыла, што ў хуткім часе ў нашай краіне будзе наладжаны масавы разліў расійскай вакцыны «Спадарожнік». Зараз на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты» выпусцілі першую партыю і адправілі на экспертызу вытворцу, калі яе вынік будзе станоўчым, з 19 сакавіка гэты працэс будзе пастаўлены на паток.

Спікер верхняй палаты падкрэсліла, што згодна з праведзеным аналізам дадзеных, ускладненняў ад расійскага прэпарата пасля прышчэпак у пацыентаў не назіраецца.

Што тычыцца распрацоўкі ўласнай вакцыны, зараз над гэтым пытаннем працуе Акадэмія навук.

Наогул, пытанняў прагучала ў гэты дзень шмат, на ўсе з іх людзі атрымалі вычарпальныя адказы.

Даведка «Звязды»

ААТ «Галантэя» з’яўляецца найбуйнейшым у краіне вытворцам галантарэйных вырабаў з натуральнай і штучнай скуры, займае лідарскія пазіцыі сярод прадпрыемстваў, якія выпускаюць шматасартыментную прадукцыю (больш за 50 асартыментных груп).

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: У форме дыялогавай пляцоўкі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.