Вы тут

У найбліжэйшы час будзе сфарміравана канстытуцыйная камісія


Пра гэта старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч паведаміў журналістам пасля пасяджэння Канстытуцыйнага суда, на якім было прынята Пасланне «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе».


«Пры праверцы канстытуцыйнасці законаў, якія былі прынятыя парламентам, да падпісання іх Прэзідэнтам (было праверана 44 законы), усе яны былі прызнаныя адпаведнымі Канстытуцыі, — пракаментаваў журналістам тэкст дакумента Пётр Міклашэвіч. — Пры гэтым у некаторых рашэннях былі ўстаноўлены дэфекты прававога рэгулявання, якія вызначыліся наяўнасцю прабелаў, прававой няпэўнасці, таму заканадаўцу было рэкамендавана ліквідаваць недахопы».

Пётр Міклашэвіч таксама абазначыў некаторыя напрамкі магчымага абнаўлення Асноўнага Закона нашай краіны з улікам вынікаў VІ Усебеларускага народнага сходу:

— вызначэнне на канстытуцыйным узроўні статусу Усебеларускага народнага сходу як найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, які валодае пэўнымі ўладнымі паўнамоцтвамі;

— удакладненне паўнамоцтваў, функцый, канстытуцыйнай адказнасці вышэйшых дзяржаўных органаў, іх самастойнасці і ўзаемадзеяння;

— развіццё канстытуцыйных асноў выбарчай сістэмы партыйнага будаўніцтва;

— вызначэнне канстытуцыйных прынцыпаў сучаснай сацыяльнай дзяржавы і новых гарантый сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян.

Па словах Пятра Міклашэвіча, у найбліжэйшы час будзе сфарміравана канстытуцыйная камісія, якая разгледзіць значныя прапановы грамадзян і вырашыць пытанне пра магчымае ўключэнне тых або іншых прапаноў у абноўленую Канстытуцыю. «У цяперашні час найважнейшай задачай з'яўляецца фарміраванне грамадскай прававой свядомасці і прававой культуры, шанаванне Асноўнага Закона нашай краіны, тых каштоўнасцяў, што ў ім закладзены, і, безумоўна, выкананне тых законаў, якія развівае канстытуцыйнае палажэнне, заснаваных на канстытуцыйных нормах і прынцыпах, — падкрэсліў Пётр Міклашэвіч. — Гэта з'яўляецца асновай дасягнення кансалідацыі і адзінства грамадства, стабільнага і дынамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь».

Старшыня Канстытуцыйнага суда заклікаў беларусаў узяць актыўны ўдзел у распрацоўцы прапаноў па змяненні Канстытуцыі, прыняцці канстытуцыйных палажэнняў, «бо гэта значна павышае легітымнасць Асноўнага Закона нашай краіны».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Тэкст Паслання будзе апублікаваны на старонках «Звязды» ў найбліжэйшы час.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.