Вы тут

Ліцэнзія на ўдзел у чэмпіянаце 2021 года атрымана брэсцкім футбольным клубам «Дынама»


Футбольны клуб «Дынама» атрымаў ліцэнзію «Вышэйшая ліга» на сезон 2021 — падзяліўся добрай навіной з падпісчыкамі тэлеграм-канала старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.


Гэта азначае, што атрымана права на ўдзел у чэмпіянаце краіны, які адбудзецца ў гэтым годзе. Ужо ў бліжэйшыя выхадныя ў першым туры каманда на выездзе ў Гомелі згуляе з рэчыцкім «Спадарожнікам».

Дарэчы, у канцы лютага кантракт з брэсцкім «Дынама» заключыў выхаванец клуба Эдгар Аляхновіч. Паводле заўвагі Аляксандра Рагачука, зараз пад крылом клуба сабралася баяздольная каманда.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра РАГАЧУКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.