Вы тут

Дзеля сцвярджэння дабрыні!..


23 сакавіка 2021 года Дом літаратараў (Мінск, вул. Фрунзэ, 5) запрашае ўсіх аматараў паэзіі на творчы вечар пісьменніка Міхася ПАЗНЯКОВА.


Фота: minsknews.by

Нядаўна літаратару споўнілася 70 гадоў. Дзесяцігоддзі творчай працы вызначаюцца надзвычайным плёнам: выдадзена шмат кніг паэзіі, прозы, мастацкіх перакладаў. Міхась Пазнякоў з’яўляецца лаўрэатам Нацыянальнай прэміі Беларусі, прэмій Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, міжнародных літаратурных прэмій імя В. Біянкі, М. В. Гогаля, А. дэ Сэнт-Экзюперы, М. Булгакава, Ф. Пятраркі, Г. Бёля, Р. Скаварады і многіх іншых. Творчая, грамадзянская пазіцыя літаратара, аўтарытэт шчырага рупліўца на ніве беларускага асветніцтва дазволілі М. Пазнякову стаць старшынёю Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам прэзідыума і праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам прэзідыума і праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, старшынёй таварыства дружбы «Беларусь — Расія».

Значны ўклад таленавіты мастак слова зрабіў у публіцыстыку, мовазнаўства, літаратуразнаўства, літаратурную крытыку. Пісьменнік — аўтар болей як 100 кніг. Міхась Пазнякоў пераўвасобіў на беларускую мову творы М. Сервантэса (Іспанія), М. Ауэзава (Казахстан), А. Ахматукаева (Расія, Чачэнская Рэспубліка), Э. Эльдышава (Расія, Рэспубліка Калмыкія), іншых вядомых у свеце літаратараў.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».