У Выдавецкім доме «Звязда» па замове і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выйшаў раман вядомага празаіка, публіцыста, грамадскага і палітычнага дзеяча, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая ЧАРГІНЦА «А ён не вярнуўся з бою».
У кнізе, як пазначана ў выдавецкай анатацыі, расказваецца пра трагічныя і гераічныя лёсы савецкіх салдат — зусім яшчэ маладых хлопцаў, якія прайшлі вайну ў Афганістане, выпрабаванні палонам, да якіх былі неадназначныя адносіны на Радзіме пасля вяртання з гэтай вайны. Шлях дадому галоўнага героя рамана Андрэя Бровікава аказаўся вельмі доўгім. Але яго родныя — маці, жонка, дачка ўсе гэтыя гады не губляюць надзеі, чакаюць яго, не жадаючы прымірыцца з фармулёўкай «знік без вестак».
Раман майстра ваенна-прыгодніцкай, дэтэктыўнай прозы, чыя творчасць адзначана многімі ўзнагародамі, безумоўна, адрасаваны шырокаму колу чытачоў. І найперш варта было б прачытаць кнігу «А ён не вярнуўся з бою» маладым людзям, хлопцам і дзяўчатам, для якіх падзеі 1980-х гг. — даволі даўняя гісторыя. Гісторыя, якую нельга забыць.
Сяргей ШЫЧКО
Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.
Распавяла ўрач, тэрапеўт медыцынскага цэнтра ЛОДЭ.
«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».