Вы тут

У 2020 годзе рэалізавана больш за 20 культурных праектаў


У 2020 годзе было рэалізавана 23 праекты дзякуючы грантам Прэзідэнта Беларусі ў галіне культуры. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры.


Гранты вылучаліся для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў і наватарскіх праектаў для развіцця беларускай культуры і захавання нацыянальных духоўных традыцый.

Так, у Нацыянальным гістарычным музеі прайшлі экспазіцыйныя праекты «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» і «Музейныя калекцыі: другое нараджэнне». У Нацыянальным мастацкім музеі публіка ўбачыла наватарскія выставы «Ян Дамель. Палатно, папера, лічба» і «Чырвоны — код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада». У ходзе рэалізацыі наватарскага праекта «Мінулае мае будучыню: дыялог культуры і навукі» праведзены міжнародная археалагічная канферэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё. Актуальныя пытанні археалогіі і нумезматыкі Беларусі і сумежных рэгіёнаў», два навуковыя семінары «Вытокі беларускай археалогіі», валанцёрскі археалагічны лагер «Наўры — 2020». Па выніках праекта створаны часовыя экспазіцыі «Археалагічны помнік: Фіксацыя мінулага ў мінулым», «Археалагічныя тэкстуры: натхненне мінулым», «Археалогія смерці: Памяць. Вечнасць. Продкі».

Да 75-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі ў час экспазіцыі «Перамаглі разам. Франтавыя пісьмы як пасланне з мінулага» прадставілі больш за 1,2 тыс. пераведзеных у лічбавы фармат франтавых пісем, паведамленняў, дакументаў, фатаграфій і шматлікі дапаможны матэрыял.

Акрамя таго, паспяхова выступілі на міжнародных конкурсах і фестывалях навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў прэзентаваў у Палацы культуры ветэранаў у Мінску канцэрт «Туці збірае сяброў», а таксама музычны праект «Песні пакаленняў» у Маладзёжным тэатры эстрады.

У Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку пры рэалізацыі праекта «Мне лёсам вызначаны Полацк...» арганізавана серыя мерапрыемстваў, якія прысвечаны творчасці дзеячаў беларускай культуры, створана тры відэафільмы, сабрана больш за 500 прадметаў музейнага значэння, звязаных з дзейнасцю ганаровых грамадзян Полацка.

У Доме рамёстваў і фальклору Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна выраблены адзін падлогавы і чатыры настольныя станкі для ткацтва ручнікоў. Саткана пяць традыцыйных ажурных ручнікоў, арнаменты якіх распрацаваны ў адпаведнасці з ўзорамі фондаў Гарадоцкага раённага краязнаўчага музея.

Інтэрнэт-рэсурс «Падпольны і партызанскі друк Беларусі» прэзентаваны на анлайн-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На сайце можна знайсці 120 найменняў газет і 1315 выпускаў, 40 медыядакументаў, 152 лістоўкі, 13 рукапісных матэрыялаў, 73 выяўленчыя дакументы, 135 плакатаў. Акрамя гэтага, створаны анлайн-рэсурс «Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі».

Па выніках правядзення праекта «Рэха Перамогі» створана і размешчана на сайце Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна паўнатэкставая база даных, якая ўключае 3027 артыкулаў з рэспубліканскіх, абласных і раённых газет за перыяд з 1945 па 1965 год. Выяўлена 2868 персаналій і 562 населеныя пункты, дзе альбо праходзілі баявыя дзеянні, альбо нарадзіліся ці жылі ўдзельнікі ВАВ. Таксама ва ўстанове створаны электронны рэсурс «Андрэй Макаёнак — чалавек, драматург, майстар», экспанавалася банерная выстава «Тэатр — крыніца яго натхнення».

Вынікі і эфектыўнасць праектаў у сферы культуры, для выканання якіх былі прадастаўлены гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020 год, былі разгледжаны рэспубліканскай камісіяй па грантах Прэзідэнта. Як адзначылі ў ведамстве, вынікі рэалізаваных праектаў актуальныя і запатрабаваныя ў дзейнасці арганізацый культуры, прадаўжаюць прыносіць даход, выкарыстоўвацца пры правядзенні розных мерапрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.