Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Поспех абавязкова прыйдзе, але толькі калі прыкладзяце максімум намаганняў для яго дасягнення. Не саромейцеся праявіць упартасць і інтэлектуальныя здольнасці. Калі паўстане праблема выбару, лепш слухаць свой унутраны голас, а не парады старонніх. Не спрабуйце зрабіць усю работу самастойна — гэта сапсуе адносіны з калегамі і адаб'ецца на выніку.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні дзяліцеся вопытам і ведамі, вяртайце пазыкі і завяршайце важныя праекты. Будзьце абачлівыя, засяродзьцеся на галоўным і не марнуйце сілы на рашэнне другарадных праблем. Пажадана, каб рост вашай актыўнасці і прадпрымальнасці не ператвараўся ў самамэту. Трэба разумець задачу і ісці да яе вырашэння, а не проста пускаць пыл у вочы. Аўторак будзе ўдалы для стасункаў, з'явіцца шанц выправіць памылкі, дапушчаныя раней. Вашы старанні на рабоце ў чацвер прынясуць вялікую аддачу, а ініцыятыва не застанецца незаўважаная.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні часам можа здавацца, што ўсё ідзе не так, як хацелася б, але на самай справе вы рухаецеся да сваёй мэты. Так што не страчвайце веру і надзею. Магчымыя нечаканыя змены ў планах і нават пераацэнка каштоўнасцяў. Але ўсё галоўнае застанецца з вамі, вы яшчэ раз пераканаецеся, што кахаеце і каханыя. У выхадныя дні змяніце актыўную ролю на пасіўную і проста добра адпачніце.

РАК. На гэтым тыдні вас будзе суправаджаць поспех у любым пачынанні. Хоць у панядзелак, верагодна, давядзецца займацца малацікавымі справамі і цярпліва разграбаць завалы дробных праблем. У аўторак не бойцеся аслабіць унутранае напружанне і адпусціць сітуацыю з-пад кантролю, так усё вырашыцца больш хутка і паспяхова. У выхадныя ўвагі запатрабуюць блізкія людзі. Можна чакаць прыліву энергіі і жадання дзейнічаць.

ЛЕЎ. Не спяшайцеся і не мітусіцеся, і тады поспех будзе на вашым боку, тым больш што ў вас цяпер добры перыяд для раскрыцця патэнцыялу. Проста неабходна даводзіць справы да канца, не сыходзіць ад адказнасці і не кідаць нічога на паўшляху. У аўторак у спрэчках з апанентамі можа нарадзіцца ісціна, калі прыслухаецеся да іх пункту гледжання. Змяніце стыль стасункаў, інакш ваш востры язык можа прычыніць боль, у тым ліку і блізкім вам людзям, пакрыўдзіць якіх вы зусім не хацелі б. У выхадныя асаблівую ўвагу аддайце рашэнню сямейных, хатніх праблем.

ДЗЕВА. Вашы планы пачынаюць рэалізоўвацца. Толькі не расказвайце пра гэта, не давайце падставы для плётак. Трэба засяродзіцца на сваёй мэце. Работа будзе займаць досыць шмат часу і па значнасці выйдзе на першае месца. Сваімі энергічнасцю і актыўнасцю зможаце ўмацаваць пазіцыі ў бізнесе. Аднак не забывайце пра дом, навядзенне парадку і стварэнне камфорту ў ім — гэта таксама немалаважная задача.

ШАЛІ. На гэтым тыдні цалкам верагодная досыць рэзкая змена віду дзейнасці. Аднак зусім не абавязковая змена месца работы, проста з'явіцца іншы праект або нават цэлы кірунак. Прыміце дапамогу калег, яна будзе вельмі дарэчы. У канцы тыдня адчуеце раптоўную змену рытму — замест напружання прыйдзе лёгкасць, у справах адкрыецца другое дыханне. Можна задумацца і пра змены ў асабістым жыцці. У выхадныя могуць раскрыцца таямніцы вашага даўняга мінулага.

СКАРПІЁН. Не так даўно вы прынялі важнае рашэнне, і яно ўжо аказвае спрыяльны ўплыў на жыццё. Гэта верны шлях, працягвайце па ім ісці, вас чакаюць прыбытак і поспех. У чацвер бескарысна займацца планаваннем, дзейнічайце ў залежнасці ад акалічнасцяў, якія склаліся. У пятніцу і суботу не варта нічога хаваць ад каханага чалавека, разам вы вырашыце любыя праблемы.

СТРАЛЕЦ. Раптоўныя кар'ерныя ўзлёты здараюцца нячаста, аднак якраз цяпер іх можна чакаць. Праверце, магчыма, у вас атрымаецца заняць месца, якое нечакана вызвалілася ў кіруючым складзе. У сераду пастарайцеся зразумець блізкіх людзей, знайдзіце кампраміснае рашэнне. У выхадныя зможаце адчуць выдатную атмасферу адпачынку. У нядзелю будзьце асабліва асцярожныя з новымі ідэямі і павевамі, бо яны могуць апынуцца толькі мішурой.

КАЗЯРОГ. У першай палове тыдня варта настроіцца на актыўныя зносіны, прычым выступленне перад масавай аўдыторыяй прынясе поспех і павысіць ваш прафесійны прэстыж. У панядзелак снежным камяком наваляцца дробныя нязначныя справы. Аўторак лепш прысвяціць аналізу сваіх дзеянняў. Добры час для наладжвання сувязяў з замежнымі дзелавымі партнёрамі. У чацвер магчымы некаторы спад настрою, не паддавайцеся нудоце.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні будуць шанцы дамагчыся поспеху, калі вы ў ліку першых даведаецеся важныя навіны. Многія справы і праекты запатрабуюць дадатковых выдаткаў і намаганняў. Не бойцеся расставацца з непатрэбнымі рэчамі і старымі прынцыпамі, калі, вядома, будзе магчымасць абзавесціся новымі. Распускаць язык на гэтым тыдні не варта, жарты ў вашым выкананні ацэнены не будуць. У сераду варта прыслухацца да чужых парад. Адпачываць у выхадныя лепш у спакойнай абстаноўцы, пазбягаючы шматлюдных месцаў.

РЫБЫ. Ваш погляд скіраваны наперад, да новых якасных змен. Не азірайцеся назад, інакш трапіце ў пастку ўспамінаў пра мінулыя памылкі. Паспрабуйце не нервавацца, вам неабходна знаходзіць залатую сярэдзіну паміж жаданнямі і рэальнасцю, і тут дапамогуць парады блізкіх людзей, якія на гэтым тыдні будуць нечакана мудрыя і своечасовыя. У сераду будзьце асцярожныя ў выказваннях, умейце берагчы свае і чужыя сакрэты. У пятніцу ў вашых руках можа апынуцца жазло ўлады, але, атрымаўшы яго, не станавіцеся дыктатарам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».