Вы тут

Фінал рэспубліканскага праекта «300 талентаў для каралевы» адбыўся ў Мінску


Маштабны дзіцячы турнір па лёгкай атлетыцы праходзіць з 2015 года, і кожны раз фіналісты збіраліся ў снежні. Сёлета праз пандэмію каранавіруса фінал двойчы пераносіўся, што, аднак, не сапсавала настрой юным спартсменам.


Лёгкаатлеты, вучні 2–4 класаў, прайшлі сур'ёзны адбор, паказаўшы сябе на гарадскіх, раённых і абласных спаборніцтвах. Да фіналу дайшлі 300 найлепшых спартсменаў — сем камандаў, па адной з кожнай вобласці і каманда горада Мінска. Геаграфія фіналу сёлета ўключала 77 населеных пунктаў.

Віталі будучых чэмпіёнаў ганаровыя госці: Віктар Лукашэнка, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму, Ігар Карпенка, міністр адукацыі, Дзмітрый Даўгалёнак, віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі, Сяргей Якубіцкі, генеральны дырэктар Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах».

Фота noc.by

«Для кожнага хлопчыка і дзяўчынкі знаходзіцца тут — ужо перамога. Сёння менавіта адсюль пачынаецца вялікі спорт, гэта — аснова лёгкай атлетыкі. Некаторыя дзеці, якія шэсць гадоў таму ўдзельнічалі ў праекце „300 талентаў для каралевы“, цяпер вучацца ў рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву», — адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Праграма спаборніцтваў уключае эстафету 8 × 50 метраў, кіданне мяча, скачкі на скакалцы і бар'ерны бег на 30 метраў. «300 талентаў для каралевы» — у першую чаргу свята, таму разам са спартыўнай праграмай арганізатары падрыхтавалі і забаўляльную. Падтрымлівалі ўдзельнікаў супергероі з мультфільмаў і героі са спартыўных арэн, знакамітыя лёгкаатлеты.

Дырэктар праекта Надзея Бут-Гусаім расказала, што ў фіналу «300 талентаў для каралевы» ўжо склалася традыцыя — чатыры гады запар перамагала Гродзенская вобласць. Але летась наперад выйшла Гомельшчына. Таму сёлета фінал абяцаў напружаную барацьбу і, здаецца, даў старт новай традыцыі. Як і ў 2019 годзе, у агульным камандным заліку трыумфатарам стала Гомельская вобласць, прадстаўнікі якой набралі 4404 балы. На другім месцы — Гродзенская вобласць, якая мае 4002 балы. Прадстаўнікі Магілёўскага рэгіёна набралі 3396 балаў і занялі трэцяе месца.

Каманда-пераможніца адвезла дадому Кубак чэмпіёнаў. Кожны з удзельнікаў фінальнага этапу атрымаў памятныя падарункі і сертыфікаты. А самае галоўнае — усе яны зрабілі першы крок на сваім спартыўным шляху і адчулі сябе супергероямі.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.