Вы тут

Вялікі тэатр прапануе кожнаму знайсці сваё амплуа


Хто з нас, гледзячы на сцэну, не атаясамліваў сябе з героямі пастаноўкі? Нехта лёгка можа знайсці ўласныя рысы ў ролі жыццярадаснага і дасціпнага Фігаро, а нехта — убачыць сябе ў зайздросным жаніху Ленскім.


Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета любіць здзіўляць.

Нечаканыя былі канцэрты, на якіх гучала музыка з папулярных галівудскіх фільмаў — «Парк Юрскага перыяду», «Спіс Шындлера», «Зорныя войны», «Гары Потэр», «Індыяна Джонс». Нядаўна тэатр знайшоў новую форму папулярызацыі класічнай музыкі — падрыхтаваў для сваіх гледачоў тэст «Які вы оперны герой?». Вас чакаюць дзесяць цікавых пытанняў, што суправаджаюцца фотаздымкамі пастановак.

Усё роўна валодаеце вы акцёрскім патэнцыялам ці не. Зусім не мае значэння, ці ўмееце вы спяваць. Цяпер вы можаце ўсё! Па выніках апытання зразумееце, які са знакамітых оперных герояў вам бліжэй за ўсё. Мабыць, вы падобныя да запальчывага Хазэ, інтэлектуала Андрэя Беларэцкага, ці ўвогуле да легкадумнага герцага Мантуанскага?.. Нават калі вы не ведаеце, з якой оперы ваш персанаж — не бяда! Аўтары тэста пакідаюць спасылку на спектакль. А яшчэ ў апытанцы маюцца варыянты падарункаў для каханай — квэст на прыродзе, ювелірны выраб, букет кветак, рамантычны вечар са свечкамі і іншыя. Можна прайсці віктарыну ў асяроддзі сям'і, бо пытанні пацешныя, а галоўнае, карысныя. Дык якая роля належыць менавіта вам? Даведацца можна на галоўнай старонцы сайта Вялікага тэатра Беларусі.

Ангеліна ВАРАТЫНСКАЯ

Загаловак у газеце: Вечар Паэзіі для закаханых

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.