Вы тут

Залескія першацветы


У аранжарэі музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна першыя зацвілі садовыя дрэвы — персікі і абрыкосы. Іх далікатная квецень нагадвае, што ў мясціны славутага кампазітара прыйшла вясна, хоць за вокнамі сядзібнага батанічнага сада мяце завіруха і лютуюць маразы (прынамсі, так было ўчора). Клапоціцца і ўсё ведае пра сваіх экзатычных гадаванцаў садоўніца Таццяна Мікуліч.


— Ужо тыдзень нас радуюць першацветы, а гэта значыць, што клімат і ўмовы ў зімовым дэндрарыі спрыяльныя і падыходзяць цеплалюбівым раслінам, а іх тут больш за сто пяцьдзясят сартоў, — дзеліцца Таццяна. — Акрамя догляду за раслінамі, пачынаем клапаціцца і пра кветкі, якія ў першую чаргу будзем высаджваць на клумбах вакол сядзібы.

У цяплярні, як называюць у Залессі славутую аранжарэю, наведвальнікам падабаюцца цытрусавыя: лімон, апельсін, мандарын і грэйпфрут, а таксама дрэва какава, фінікавыя і ананасныя пальмы і іншыя заморскія цуды. Але згаданыя намі квітнеючыя дрэвы — заўсёды ў «трэндзе». «Наша сакура» — так кажуць пра іх у Залессі.

На фотаздымку — Таццяна Мікуліч і работніца сядзібы Ганна Драмлюк каля квітнеючых абрыкосаў і персікаў.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».