Вы тут

Пяць навучальных і навуковых лабараторый будзе адкрыта ў ГрДУ


Пяць новых навучальных і навуковых лабараторый будзе адкрыта ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.


ГрДУ — адзін з 18 універсітэтаў краіны, уключаных у праект Міністэрства адукацыі «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь». Праект рэалізуецца з 2021 да 2025 года за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

Фота grsu.by

Як паведамляе прэс-служба ВНУ, на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Купалаўскага ўніверсітэта ў рамках пазыкі выдзелена 2 350 000 еўра. Асноўныя сродкі будуць накіраваны на стварэнне вучэбна-навуковых лабараторый, каб забяспечыць умовы для якаснага практыкаарыентаванага навучання як па новых, так і па традыцыйных для Купалаўскага ўніверсітэта спецыяльнасцях: «Інтэлектуальныя сістэмы», «Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы», «Прыкладная фізіка», «Біяхімія», «Біялогія», «Экалогія», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка».

За перыяд з 2021 да 2023 года за кошт сродкаў пазыкі ў ГрДУ імя Янкі Купалы будуць створаны навукова-даследчая лабараторыя інавацыйных будаўнічых матэрыялаў і энергаэфектыўных тэхналогій у будаўніцтве, вучэбна-даследчы цэнтр «Разумны дом», вучэбна-вытворчая лабараторыя «Інтэлектуальныя сістэмы і робататэхніка», лабараторны практыкум «Інтэлектуальная абарона» і міжкафедральная вучэбна-вытворчая лабараторыя «Малекулярная генетыка і біятэхналогіі».

Комплекснае выкарыстанне лабараторый, аснашчаных сучасным абсталяваннем, дасць магчымасць павысіць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, забяспечыць больш высокі ўзровень вучэбна-даследчай работы ў рамках курсавога і дыпломнага праектавання, навуковай і інавацыйнай дзейнасці студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

У адпаведнасці з падпісаным у чэрвені мінулага года пагадненнем паміж Міністэрствам адукацыі і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, у 2020—2025 гадах банк забяспечыць Беларусі пазыку ў памеры 100 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі, у тым ліку на ўкараненне інавацыйных падыходаў, тэхналогій навучання і выкладання, а таксама пашырэнне пераўтварэнняў у сферы кіравання і забеспячэння якасці адукацыі.

Рэалізацыя праекта «Мадэрнізацыя выйшэйшай адукацыі» дасць магчымасць сфарміраваць у беларускіх універсітэтах інтэграванае інавацыйнае асяроддзе, якое забяспечыць падрыхтоўку і выпуск канкурэнтаздольных спецыялістаў, арганізаваць навучанне па шэрагу перспектыўных спецыяльнасцяў (такіх як біяінжынерыя, нанахімія, сінтэтычная і сістэмная біялогія, фармакалогія, біяінфарматыка, біямеханіка, феноміка, геноміка і іншых), забяспечыць развіццё сеткавай формы ўзаемадзеяння, будзе спрыяць павышэнню экспарту адукацыйных паслуг. Акрамя таго, створаная інфраструктура дазволіць забяспечыць падтрымку рэалізацыі канцэпцыі «Універсітэт 3.0», паспрыяе міждысцыплінарным навукаёмістым распрацоўкам, іх камерцыялізацыі, стварэнню на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі інавацыйных кампаній і іх рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў тэхнапаркаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Інавацыйнае асяроддзе для спецыялістаў будучыні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».