Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка — моладзі: Краіна вас чакае, вы ёй патрэбныя


Старшыня Палаты прадстаўнікоў уручыў пашпарты юным жыхарам Віцебскай вобласці.


Ён адзначыў, што многія маладыя людзі прыехалі са школ яго дэпутацкай акругі, у якіх ён не аднойчы бываў, да таго ж спікер сам нарадзіўся ў Лёзнінскім раёне Віцебшчыны, 14 гадоў узначальваў гэтую вобласць, удзельнічаў у будаўніцтве і адкрыцці некаторых навучальных устаноў.

Кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента пералічыў поспехі, якіх ужо дасягнулі віцебскія старшакласнікі: добрыя адзнакі, удзел у прадметных алімпіядах, навуковых канферэнцыях, творчых конкурсах, перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваіх школ. Ён нагадаў, што ў гэтым ёсць заслуга не толькі саміх дзяцей, але і іх бацькоў, педагогаў, сяброў.

«Але галоўныя вашы перамогі яшчэ наперадзе, — дадаў Уладзімір Андрэйчанка. — У кожнага свой шлях, але вы павінны разумець, што любы ваш занятак важны для Беларусі. Краіна вас чакае, вы ёй патрэбныя».

Цяперашняй моладзі ў нечым больш складана, чым папярэднім пакаленням: цяжэй стала зрабіць правільны выбар, занадта шмат інфармацыі, але лёгка ніколі не было, лічыць старшыня Палаты прадстаўнікоў.

«У прынцыпе ў жыцці так усё ўладкавана, што нішто не даецца лёгка. Нішто не падае з неба. Каб нешта мець, усюды трэба прыкласці працу, веды і ўпартасць, — лічыць парламентарый. — Старт вам усім дадзены аднолькавы. Настаўнікі, бацькі, дзяржава стварылі для вас роўныя ўмовы. Астатняе залежыць ад вас».

Кім бы ні сталі цяперашнія школьнікі, трэба застацца патрыётамі Беларусі, заклікаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка расказаў юным землякам пра значнасць Канстытуцыі Беларусі, пра структуру і работу парламента, парламенцкія выбары, ролю Усебеларускага народнага сходу, дыялогавыя пляцоўкі, прапановы грамадзян Беларусі па карэкціроўцы Асноўнага закону краіны і створаную Канстытуцыйную камісію.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў дзецям, што тэрміны фарміравання прапаноў па змяненню Канстытуцыі пакуль не абазначаныя, але, на яго думку, такая работа павінна завяршыцца ў жніўні-верасні бягучага года, каб у наступныя тры-чатыры месяцы можна было абмеркаваць праект абноўленага дакументу, дапрацаваць яго і ў пачатку будучага года разам з выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў (яны павінны прайсці не пазней за 18 студзеня) была магчымасць правесці рэферэндум.

Парламентарый звярнуў увагу на важнасць дасягнення адзінства ў беларускім грамадстве.

«Думкі могуць быць розныя, але калі мы сабраліся, абмеркавалі, мы павінны дзейнічаць у адным кірунку», — сказаў ён.

У сустрэчы таксама ўдзельнічала старшыня парламенцкай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак і член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.