Вы тут

Гуканне буслоў


Родныя сёстры Наталля Вайтко і Кацярына Чарнышова скончылі мастацкае вучылішча ў гарадскім пасёлку Мір (перад гэтым вучыліся ў адной школе і нават у адным класе), вярнуліся на радзіму і ўжо больш за дваццаць гадоў шчыруюць майстрамі па пляценні і інкрустацыі з саломы, вырабе сувенірнай прадукцыі ў Маладзечанскім раённым цэнтры рамёстваў.


А яшчэ сёстры вучыліся ў педагагічным універсітэце і заўсёды ўдзельнічалі ў прэстыжных фестывалях і мастацкіх кірмашах раёна, вобласці і краіны, такіх як «Дажынкі», «Вясновы букет», на святах песні і паэзіі ў Вязынцы і Ракуцёўшчыне. Сваім багатым досведам і грунтоўнымі ведамі Наталля і Кацярына шчыра дзеляцца на майстар-класах для землякоў у вёсках і аграгарадках. І ўсё для таго, каб захаваць і пашырыць традыцыю ўжывання саломы ў народным мастацтве. А сваіх буслоў — цудоўны твор, пагадзіцеся! — сёстры прысвячаюць дзівоснаму свету жывёл і вясноваму вяртанню птушак.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?