Вы тут

З 1 верасня ў Беларусі ўводзяцца біяметрычныя пашпарты


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка падпісаў указ № 107 «Аб біяметрычных дакументах», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У адпаведнасці з указам біяметрычныя дакументы ў краіне ўводзяцца з 1 верасня гэтага года. Іх выкарыстанне дазволіць аўтаматызаваць працэдуру ідэнтыфікацыі асобы, спрасціць праходжанне пашпартнага кантролю пры перасячэнні мяжы, будзе спрыяць развіццю электронных сэрвісаў.

У дакументы новага тыпу будзе ўбудаваная мікрасхема, якая змяшчае фотавыявы, адбіткі пальцаў рук і іншыя персанальныя дадзеныя ўладальніка.

Усяго з'явіцца 8 новых відаў дакументаў, якія змяшчаюць біяметрычныя дадзеныя, у тым ліку ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна і біяметрычны пашпарт. За выдачу ідэнтыфікацыйнай карты спатрэбіцца заплаціць 1,5 базавай велічыні (1 БВ - Br29), біяметрычнага пашпарта — 2 БВ.

ID-карты плануецца выкарыстоўваць на тэрыторыі нашай краіны для пасведчання асобы ўладальніка. Біяметрычныя пашпарты спатрэбяцца для выезду за мяжу (калі грамадзянін не плануе такія паездкі, то атрымліваць гэты пашпарт не патрабуецца). Яго выраб магчымы толькі пры наяўнасці ў заяўніка ідэнтыфікацыйнай карты.

Таксама пашыраецца функцыянал дакументаў, якія сведчаць асобу. За кошт выкарыстання асабістай электроннага лічбавага подпіса ідэнтыфікацыйная карта дазволіць здзяйсняць юрыдычна значныя дзеянні ў электронным выглядзе.

Абавязковай замены наяўных у насельніцтва пашпартоў на новыя біяметрычныя дакументы не плануецца. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які дзейнічае ў цяперашні час, будзе выдавацца на ранейшых умовах.

Грамадзяне самастойна будуць вырашаць, які выгляд дакумента, які сведчыць асобу, яны хочуць атрымаць (біяметрычныя дакументы або пашпарт дзеючага ўзору). Кошт афармлення дзеючых пашпартоў не зменіцца. Захоўваецца і магчымасць выезду за мяжу па гэтым дакуменце.

Падрабязней пра дакументы чытайце ў матэрыяле па спасылцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?