У Брэсцкай вобласці пачаўся сезон актыўнасці кляшчоў, паведамляе абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У рэгіёне ў мінулым годзе было зарэгістравана 4108 выпадкаў укусаў кляшчоў, у тым ліку 1522 сярод дзяцей. Спецыялісты адзначаюць, што на тэрыторыі вобласці захоўваецца высокая заражанасць гэтых насякомых узбуджальнікамі Лайм-барэліёзу (у 2020 годзе паказчык заражэння кляшчоў барэліямі склаў 41%), на клешчавы энцэфаліт — нашмат менш (1,6%).

З надыходам вясновага надвор’я кляшчы прачнуліся і актывізаваліся. Першыя асобнікі выяўлены ў пачатку сакавіка. Ужо ёсць і пацярпелыя ад укусаў. З нагоды даследавання кляшчоў звярнуліся пяць чалавек. Нападу насякомых яны падвергліся ў прыватных падворках у Брэсце і аграгарадку Крыўляны Жабінкаўскага раёна. У чатырох выпадках кляшчы былі заражаны барэліямі.
«Па энтамалагічных прагнозах, агульная колькасць кляшчоў у прыродных біятопах вобласці захаваецца на высокім узроўні і ў гэтым годзе, асабліва вясной. Цёплае надвор’е з дастатковай колькасцю вільгаці спрыяе актыўнасці гэтых насякомых. Каб пазбегнуць укусаў кляшчоў, пры выездах на прыроду, працы на дачных участках, у паходах, на пікніках, пры нарыхтоўцы бярозавіка трэба абавязкова выконваць меры засцярогі», — падкрэслілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Спецыялісты рэкамендуюць карыстацца рэпелентамі, апранаць светлую адзежу з доўгімі рукавамі, абуваць абутак, які закрывае шчыкалаткі. Пасля наведвання лясоў і месцаў адпачынку на свежым паветры трэба ўважліва агледзець сябе, прынесеныя рэчы і жывёлу. Каб засцерагчыся ад заражэння клешчавым энцэфалітам, казінае малако варта піць толькі кіпячонае. Уладальнікам прыватных дамоў і дач раяць высаджваць на ўчастку травы, якія адпужваюць кляшчоў, і купкі ядлоўцу.
Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.
Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.
СТРАЛЕЦ. Ад таго, як сплануеце тыдзень, залежыць, ці паспееце завяршыць важныя справы.
Дзіцяці абавязкова трэба ведаць: Што такое грошы? Навошта яны патрэбны?