Вы тут

Анатоль Ліневіч правёў асабісты прыём у Полацку


Дваровыя тэрыторыі каля дамоў савецкай забудовы могуць добраўпарадкоўваць разам мясцовыя ўлады, службы ЖКГ, жыхары, і прыклад такога ўзаемадзеяння ёсць у Полацку. Пра гэта паведаміў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч пасля асабістага прыёму ў Полацку.


На прамую тэлефонную лінію звярнулася больш за 30 чалавек. Самая вялікая колькасць пытанняў датычылася жылфонду: трэшчыны ў дамах, холад у кватэры, праблемы дрэннай вентыляцыі, аплата камунальных паслуг, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Па кожнай з заяўленых праблем памочнік Прэзідэнта даручыў разабрацца дэталёва, паведаміла БелТА.

Як распавёў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, штогод у горадзе добраўпарадкоўваюць 15-17 двароў за кошт бюджэтных сродкаў. Анатоль Ліневіч адзначыў, што да планавага аб'ёму можна на конкурснай аснове дадаваць яшчэ 3-4 дадатковыя аб'екты, дзе жыхары гатовыя стаць дольшчыкамі ў правядзенні капрамонту. Гэтае пытанне мясцовая ўлада возьме на разгляд.

Нямала зваротаў было наконт стану дарог. Праезная частка некаторых вуліц, аддаленых ад цэнтра горада, у міжсезонне становіцца непраходная для аўтатранспарту з-за ямін і лужын. Пешаходныя дарожкі альбо адсутнічаюць, альбо прыйшлі ў заняпад. Старшыня райвыканкама па кожным з заяўленых пытанняў зрабіў распараджэнні, некаторыя звароты ўзяў на асабісты кантроль.

Пенсіянерка з Полацка турбавалася з нагоды частых выпадкаў махлярства з банкаўскімі карткамі. Яе знаёмыя нярэдка станавіліся ахвярамі нядобрасумленных людзей, якія нажываюцца на даверлівасці пажылых людзей і ўмеюць падманам выцягнуць іх зберажэнні. Заяўніца прапанавала на вялікіх рэкламных білбордах размяшчаць інфармацыю аб хітрыках, на якія ідуць віртуальныя злачынцы. І скласці для пенсіянераў спецыяльную памятку. Анатоль Ліневіч адказаў заяўніцы, што яе прапанова будзе разгледжана, а мясцовыя ўлады абавязаліся правесці разам з банкамі асветніцкую работу сярод пенсіянераў.

Некалькі чалавек, якія дазваніліся на прамую лінію, і тыя, хто прыйшоў на асабісты прыём, расказалі аб праблеме, звязанай з пераходам на электрычнае ацяпленне дамоў. Старыя лініі электраперадачы і падстанцыі не могуць вытрымаць нагрузкі, якая павялічваецца, а таму неабходна будаваць новыя падстанцыі, мяняць электрасеткі. Анатоль Ліневіч адзначыў, што гэтая праблема актуальная не толькі для Полацкага раёна, але і для іншых рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Яе рашэнне — ва ўзвядзенні новых, больш магутных падстанцый, і гэтая работа вядзецца паэтапна. Распрацаваны графік будаўніцтва, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца мадэрнізацыя энергасістэмы.

У рэгіёнах працягваюцца сустрэчы і прамыя лініі прадстаўнікоў улады з насельніцтвам. Такая форма ўзаемадзеяння на практыцы даказала сваю эфектыўнасць. Галоўнае — пачуць і дапамагчы людзям вырашыць іх надзённыя пытанні, што і адбываецца.

Загаловак у газеце: Добраўпарадкаванне — агульная справа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.