Вы тут

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка правёў прыём грамадзян


У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай большая частка ўдзельнікаў прыёму размаўляла з губернатарам па тэлефоне. Але некаторыя ўсё ж аддалі перавагу асабістым кантактам. Сярод іх — 16-разовы чэмпіён свету і 14-разовы чэмпіён Еўропы па армрэслінгу, уладальнік шэрагу залатых медалёў Кубка свету па гэтым відзе спорту Віктар Братчэня.


Спартсмен гаварыў пра фінансавыя цяжкасці пры падрыхтоўцы да спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню. Трэніровачны працэс, спортінвентар, іншыя расходы патрабуюць не менш за тры тысячы долараў у год. На жаль, стыпендыю, як іншыя спартсмены, Братчэня атрымаць не можа, бо армрэслінг не адносіцца да алімпійскіх відаў спорту. Упраўленне спорту і турызму аблвыканкама падтрымлівае спартсмена, але гэтай дапамогі недастаткова для паўнавартаснай падрыхтоўкі. Даводзіцца шукаць спонсараў, рыхтавацца за свой кошт, а Віктар мае дваіх дзяцей, і абавязаны годна ўтрымліваць сям'ю. Паводле яго слоў, сёлета плануецца правядзенне чэмпіянату свету і Кубка свету па армрэслінгу. І Віктар Братчэня хацеў бы ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Кіраўнік вобласці паабяцаў падтрымку: «Мы знойдзем магчымасці дапамагчы вам падрыхтавацца да спаборніцтваў і будзем дапамагаць у далейшым».

Былі ў гэты дзень звароты да губернатара, якія датычацца будаўніцтва жылля для шматдзетнай сям'і і добраўпарадкавання стаянак для аўтамабіляў. Некаторыя прыйшлі з прапановамі наконт развіцця свайго мікрараёна, а адна жанчына выказала падзяку за станоўчае вырашэнне пытання, якое датычыцца яе стану здароўя.

Яна СВЕТАВА

У рэгіёнах працягваюцца сустрэчы і прамыя лініі прадстаўнікоў улады з насельніцтвам. Такая форма ўзаемадзеяння на практыцы даказала сваю эфектыўнасць. Галоўнае — пачуць і дапамагчы людзям вырашыць іх надзённыя пытанні, што і адбываецца.

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: «Будзем дапамагаць»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».